Суддзя Федарцоў: Беларускія суды даўно страцілі карную функцыю

2013 2013-06-26T11:42:55+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/suddzja-fedarcou.jpg
Суддзя Аляксандр Федарцоў

Суддзя Аляксандр Федарцоў

Беларускія суды даўно страцілі карную функцыю, заявіў 25 чэрвеня журналістам першы намеснік старшыні Вярхоўнага суда Аляксандр Федарцоў.

«Сёння гаварыць аб рэпрэсіўных мерах у судзе нельга. У абывацельскім разуменні карную функцыю суды даўно страцілі», — лічыць суддзя Вярхоўнага суда.

Паводле яго слоў, суды сталі ўсё больш займацца разглядам грамадзянскіх спраў. «Такіх спраў несувымерна большая колькасць, чым крымінальных. Зніжаецца і сама колькасць крымінальных спраў, якія разглядаюцца. Гэта абумоўлена не толькі зніжэннем злачыннасці, але і змяненнем заканадаўства, якое прадугледжвае альтэрнатыву пазбаўленню волі. Сёння санкцыі ў выглядзе пазбаўлення волі нязначныя ў параўнанні з іншымі санкцыямі ў судовай сістэме», — сказаў Федарцоў.

Суддзя Вярхоўнага суда падкрэсліў, што «суд сёння не карны орган, а орган цывілізаванага вырашэння спрэчак».

На думку Федарцова, «аб карнай функцыі ювенальнай юстыцыі наогул гаварыць нельга». «Крымінальнае заканадаўства ў дачыненні да непаўналетніх прадугледжвае не толькі правы, але і абавязкі суддзі пры разглядзе такіх спраў. Ён павінен выкарыстоўваць усе магчымыя меры яго выпраўлення і выхавання без пазбаўлення волі», — сказаў ён.

Нагадаем, суддзя Аляксандр Федарцоў прызнаў Дзмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва вінаватымі ў выбухах 11 красавіка і 4 ліпеня ў Мінску. І прысудзіў іх да расстрэлу.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international