“Яшчэ прыйдзе вясна!”

2013 2013-06-26T10:10:15+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Праваабарончы цэнтр "Вясна" выпусціў вялікі наклад паштовак у падтрымку палітвязняў. Па словах сябры рады гэтай арганізацыі Таццяны Равякі, надрукавана тры варыянты паштовак, якія кожны жадаючы можа даслаць палітычнаму зняволенаму. 

У Беларусі, па дадзеных "Вясны", па палітычных матывах за кратамі знаходзіцца 11 чалавек. 

- На паштоўках словы, звернутыя да вязняў: “Дзякуй табе, сябра! Ганарымся, не забываем, любім. Нас многа”. Таксама ёсць паштоўка з выявай дзяўчыны, якая піша ліст: “Я думаю пра цябе. Тое, што ты ёсць, важна для мяне”. Ну, і зразумела, паколькі мы “вясноўцы”, асобны мэсідж - да Алеся Бяляцкага: “Твой лёс важны для мяне”. І на адваротным баку: “Яшчэ прыйдзе вясна!” 

Па словах Таццяны Равякі, гэтыя кароткія пасланні, мэсіджы да палітзянволеных выбраны з прапаноў у фэйсбуку пасля таго, як праваабаронцы звярнуліся да грамадзян з ідэяй абмеркаваць выгляд паштовак.

“Рассылка паштовак стане працягам кампаніі салідарнасці з палітзняволенымі, якую Праваабарончы цэнтр "Вясна" праводзіць ужо даўно”, - кажа Таццяна Равяка. 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international