Lawtrend і ПЦ "Вясна" правялі сумесны маніторынг судовых працэсаў

2013 2013-06-24T13:38:27+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sudovaja_zala.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Судовая зала.

Судовая зала.

Маніторынг 11 судовых пасяджэнняў па справах аб адміністратыўных правапарушэннях правяла 20 чэрвеня група назіральнікаў Праваабарончага цэнтра "Вясна" і Цэнтра прававой трансфармацыі (Lawtrend). Назіранне праводзілася ў судах Кастрычніцкага і Ленінскага раёнаў г. Менску на працэсах у дачыненні да Адушка У.Я., Мухіна Р.К., Спеўрука Я.А., Бучы І.І., Кашынскага, Смародскага С.М., Казаковай А. В., Чафранава А.А., Ліпковіча У.І., а таксама ў дачыненні да яшчэ двух грамадзян, прозвішчы якіх не ўдалося адсачыць.

Пад час маніторынгу назіральнікі адзначылі шэраг парушэнняў. Так, інфармацыя аб судовых пасяджэннях у дачыненні да 10 грамадзян (прозвішчы і ініцыялы суддзяў і асобаў, якія прыцягваюцца да адміністартыўнай адказнасці, зала судовых пасяджэнняў, нумар артыкула) на інфармацыйных стэндах адсутнічала.

Падчас разгляду спраў у дачыненні да 10 грамадзян пад старшынствам суддзі Камушкіна А.М. (не прадстаўляўся грамадзянам у слуханні) адзін судовы працэс доўжыўся не больш за 5 хвілін.

Вельмі часта асобам, у дачыненні да якіх вядзецца адміністратыўны працэс,  не зачытвалі іх правы і абавязкі, не зачытвалі пісьмовыя матэрыялы справы, дэ-факта праводзілі скарочаны парадак судовага пасяджэння (без тлумачэння працэдуры і наступстваў гэтага), не зачытвалі пастанову аб адміністратыўным правапарушэнні, а толькі прымалі рашэнне пра санкцыю на месцы; не тлумачылі працэдуру абскарджання пастаноў. Таксама ў нібыта адкрытым судовым пасяджэнні не былі агучаны артыкулы Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях, па якіх прыцягваюцца грамадзяне. Ні ў адным з працэсаў не прысутнічалі ні сведкі (супрацоўнікі міліцыі), ні прадстаўнікі органа, які вядзе адміністрацыйны працэс.

Што  тычыцца саміх умоў працы назіральнікаў, неабходна адзначыць, што маніторынгавая група сутыкнулася з некаторымі перашкодамі з боку работнікаў суда, аднак пасля тлумачэнні функцый назірання была дапушчана да назірання ў залу судовага паседжання.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства