Пратакол на арганізатара Мілавідскага фэсту накіраваны на дапрацоўку (дакумент)

2013 2013-06-19T15:34:44+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/fest-milavidy.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Старшыня суда Баранавіцкага раёна і г.Баранавічы Мікалай Кміта адправіў адміністрацыйны пратакол, складзены на арганізатара святочнага мерапрыемства ў гонар 150-х угодкаў Мілавідскай бітвы 1863 года Віктара Сырыцу, назад у міліцыю для выпраўлення недахопаў. Гэта стала вядома з ліста, які спадар Сырыца атрымаў 19 чэрвеня з суда.

Раней мы паведамлялі, што ст. лейтэнант Баранавіцкага РАУС Дзяніс Майсеня склаў адміністрацыйны пратакол на Віктара Сырыцу, які абвінавачваўся ў здзяйсненні адміністрацыйнага правапарушэння, прадугледжанага ч. 2 арт. 23.34 КаАП РБ – арганізацыя і правядзенне 2 чэрвеня несанкцыянаванага мерапрыемства ў памяць касінераў 1863 года.

 – Я падпісаў пратакол, але не пагадзіўся з абвінавачваннем. Пазначыў у ім, што мы прыехалі ў Мілавіды не як арганізатары святочнага мерапрыемства, а як удзельнікі афіцыйнага свята, пра якое нам паведаміў аддзел культуры Баранавіцкага райвыканкама, – адзначыў Віктар Сырыца.

Ён дадаў, што тут няма за што караць людзей, таму старшыня суда Мікалай Кміта прыняў разумнае рашэнне і адправіў гэты ганебны пратакол яго аўтарам для выпраўлення недахопаў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international