У Бруселі гаварылі пра беларускія незалежныя СМІ

2013 2013-06-19T13:11:08+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/yauhen_vappa.jpg
Яўген Вапа

Яўген Вапа

На паседжанні еўрапейскай камісіі па культуры па запрашэнні еўрадэпутата з Польшчы Марка Мігальскага прысутнічалі прадстаўнікі Беларускага Радыё Рацыя (Яўген Вапа, старшыня ўправы) інтэрнэт-парталу “Хартыя ‘97” (Наталля Радзіна, галоўны рэдактар) і тэлеканала Белсат (Аляксей Дзікавіцкі, дырэктар інфармацыйных праграм).

Як адзначыў Яўген Вапа, “мы супольна прадставілі пазіцыю, што ў пытанні падтрымкі незалежных медыя час перайсці ад слоў да канкрэтнай справы, якой магла б стаць асобная праграма падтрымкі функцыянавання незалежных СМІ".

- У час сустрэчы прадстаўнікі Беларускага Радыё Рацыя, тэлеканала Белсат і інтэрнэтпарталу “Хартыя’97” гаварылі пра бачанне незалежных медыя, як важнай часткі еўрапейскага культурнага элементу. Таму важна, каб Еўразвяз перайшоў ад маральнай дапамогі і слоў падтрымкі, да стварэння праграмы, якая б называлася “Незалежныя беларускія СМІ”. Пра тое мы і гаварылі ў час нашых выступленняў. Нам паабяцалі, што менавіта па гэтай справе будзе падрыхтавана адпаведная заява да спадарыні Кэтрын Эштан. Адказным за гэта прызначаны еўрадэпутат Марэк Мігальскі, дзякуючы запрашэнню якога мы і змаглі расказаць пра сітуацыю з медыя ў Беларусі і пра сітуацыю Беларускага Радыё Рацыя ў прыватнасці. Спадзяюся, што гэта пачатак дарогі, якая прывядзе да нечага канкрэтнага. А менавіта – да канкрэтнай праграмы падтрымкі незалежных беларускіх СМІ.

РР: Ці зацікавіла еўрапейскіх палітыкаў гэтая праблема?

Яўген Вапа: Так, але галоўнае, мусяць быць больш рэальнымі дзеянні ў справе падтрымкі беларускіх незалежных СМІ. Нельга быць абыякавым да сітуацыі ў краіне, якая з’яўляецца апошняй дыктатурай у Еўропе, якая мае палітычных вязняў, дзе людзей пераследуюць за іншадумства, у прыватнасці, журналістаў. Гэтага не павінна быць.

Еўрапейскі парламент неаднаразова ў сваіх рэзалюцыях заклікаў Еўракамісію падтрымаць фінансава незалежныя беларускія СМІ, але дагэтуль фінансаванне адбываецца ў межах розных праграмаў нацыянальных урадаў краінаў ЕЗ і ЗША.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international