Гродна: рэканструкцыя вуліцы без увагі на жыхароў і іх дамы

2013 2013-06-19T10:43:44+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/grodna-budzenaga-3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

   У Гродна ажыццяўляецца маштабная рэканструкцыя вуліцы Будзённага, якая злучае аўтавакзал з чыгуначным вакзалам. Плануецца, што пасля рамонту дарога тут стане чатырохпалоснай. Усе працы мяркуецца скончыць да восені. Пры правядзенні рэканструкцыйных работ мясцовая ўлада зусім не лічыцца з мясцовымі жыхарамі, а між тым пашырэнне дарогі закранае прыватныя ўчасткі і дамы. Пра тое, што плануецца здзейсніць, жыхары даведваюцца толькі з дзяржаўных газет. 17 чэрвеня дарожныя службы незаконна знеслі плот і часткова занялі ўчастак, што належыць сям’і Івана Журневіча, гаспадара дома па вуліцы Будзёнага, 7а. Пры тым гаспадару нават не паказалі ніякіх афіцыйных папер. Выкліканая ім міліцыя нічога не зрабіла для абароны законнасці. Плот разбурылі, частку дрэваў павысякалі.

   Жыхары дамоў, якія падлягаюць руйнаванню, кажуць, што як кампенсацыю за пазбаўленне ўласнасці – двара і дома – ім прапануюць двухпакаёвыя кватэры, прычым з так званага рэзервовага жылога фонду, што ніяк не можа быць раўназначнай кампенсацыяй.

   Дзевяць гадоў таму на гэтай шматпакутнай вуліцы Будзённага ўжо ішла рэканструкцыя. Тады таксама былі разбураныя прыватныя платы. Жыхары скардзіліся ў розныя інстанцыі, у тым ліку і ў адміністрацыю прэзідэнта. Тады ім урэшце платы аднавілі за дзяржаўны кошт. Зараз сітуацыя выглядае больш пагрозліва.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international