Лукашэнка: «Суддзі разумеюць, што падкантрольныя». Канстытуцыя: «Суддзі незалежныя»

2013 2013-06-18T14:25:24+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/dom2.jpg
Дом правасуддзя, 10 лістапада

Дом правасуддзя, 10 лістапада

Падчас інтэрв’ю «Ізвестіям ва Украіне» Аляксандр Лукашэнка даў адвольную трактоўку паўнамоцтваў суддзяў і пракурора ў нашай краіне: «У нас у Беларусі створаны кампактны аператыўна-аналітычныцэнтр пры прэзідэнце, у ім менш за сто чалавек. Яго кантралюе мой старэйшы сын. Па законе яму падкантрольная вярхушка спецслужбаў. Сын хварэе за бацьку, пракурор разумее, што ён падкантрольны, і суддзі разумеюць, што падкантрольныя. Калі галава не гнілая, хвост будзе круціцца».

Са словаў Лукашэнкі вынікае, што суддзі і пракуроры падкантрольныя «сыну» альбо «вярхушцы спесцлужбаў», падкантрольных «сыну».

Разам з тым, згодна з арт. 110 Канстытуцыі Беларусі, «суддзі пры ажыццяўленні правасуддзя незалежныя і падпарадкоўваюцца толькі закону. Якое-небудзьумяшанне ў дзейнасць суддзяў па выкананню правасуддзя недапушчальнае і цягне адказнасць па закону».

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international