Суд Крычаўскага раёна абавязаў газету “Вольны горад” апублікаваць абвяржэнне

2013 2013-06-17T12:19:18+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sud8.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У судзе Крычаўскага раёна 17 чэрвеня вынесена рашэнне па пазову “аб абароне дзелавой рэпутацыі” з боку КУП “Чэрыкаўскае ПМК № 280” супраць незалежнай газеты “Вольны горад”. Суд  прызнаў распаўсюджаныя ў газеце “Вольны горад” (№ 4 ад 3 лютага 2013 года) у артыкуле “Прыгонныя” звесткі адносна КУП “Чэрыкаўскае ПМК-280” не адпавядаючымі рэчаіснасці і абавязаў газету “Вольны горад” апублікаваць абвяржэнне.

Па словах рэдактара незалежнай газеты “Вольны горад” Сяргея Няроўнага, журналісты газеты будуць абскарджваць рашэнне суда Крычаўскага раёна ў Магілёўскім абласным судзе.

“Суд Крычаўскага раёна прыняў рашэнне, каб мы ў газеце “Вольны горад” апублікавалі абвяржэнне выкладзеных у артыкуле “Прыгонныя”звестак, - распавядае Сяргей Няроўны. – Гэта тое, што я ўспрыняў на слых, калі зачытвалі пастанову суда, копію пастановы суддзя паабяцаў нам прадаставіць на працягу пяці дзён. Безумоўна, з такім рашэннем суда Крычаўскага раёна мы нязгодны і будзем абскарджваць яго ў Магілёўскім абласным судзе.  Суддзя не задаволіў усе нашыя асноўныя хадайніцтвы, у тым ліку пра тое, каб Чэрыкаўскім ПМК-280 у суд былі прадастаўлены калектыўная дамова, кантракты з працаўнікамі, а таксама аплатная ведамасць на выплату заробкаў і аплатныя даручэнні на пералічэнні ў Фонд сацыяльнай абароны. У гэтым выпадку адразу б стала бачна, ці сапраўды Чэрыкаўскае ПМК-280 своечасова выплочвала заробкі сваім рабочым”.

Артыкул “Прыгонныя” быў напісаны пасля тэлефанавання ў рэдакцыю “Вольнага горада” жонкі працаўніка Чэрыкаўскай ПМК №280. Жанчына сцвярджала, што яе муж не можа атрымаць заробак ужо трэці месяц. Журналісты”Вольнага горада” параілі ёй звярнуцца па дапамогу ў Крычаўскую межраённую інспекцыю па ахове працы.

Незалежная газета “Вольны горад” выдаецца накладам 299 асобнікаў, распаўсюджваецца на тэрыторыі Крычаўскага і суседніх раёнаў усходняй Магілёўшчыны.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international