Справа аб шпіянажы: суд над Андрэем Гайдуковым пераносіцца

2013 2013-06-14T10:42:54+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Маці Вольга Гайдукова паведаміла, што суд над яе сынам будзе працягнуты ў панядзелак. Так ёй сказалі адвакаты Андрэя.

 
  Яны паведамілі, што хлопец трымаецца спакойна, але па-ранейшаму не зусім здаровы: гаварыць не можа праз кашаль,паведамляе Радыё Свабода.

У наступны панядзелак у судзе будуць дапытваць сведкаў. Выкліку ў суд у якасці сведкі спадарыня Гайдукова так і не дачакалася.

Яна рыхтавалася ехаць у Віцебскі абласны суд, атрымаўшы позву. Але цяпер гаворыць, што паедзе ў Віцебск нават калі суддзі не захочуць слухаць яе сведчанні.

Пра тое, што вырак Андрэю Гайдукову будзе зачытаны публічна, і напрыканцы ў суд пусцяць усіх, маці падсуднага сказала так:

«Гэта ўжо не будзе мець ніякага значэння. Калі людзям не далі паслухаць усё ад пачатку, а потым проста прачытаюць вырак, то ніхто так і не даведаецца, у чым жа вінавацяць Андрэя, за што яго лічаць шпіёнам. Як верыць таму, што мы пачуем? Як лічыць прысуд абгрунтаваным, калі па сутнасці нічога не вядома? Навошта было рабіць з гэтага суду такую таямніцу?»

Суд над Андрэем Гайдуковым пачаўся ў сераду, 12 чэрвеня. Працэс праходзіць за зачыненымі дзвярыма.

23-гадовы Андрэй Гайдукоў, які працаваў аператарам на Наваполацкім НПЗ «Нафтан», быў затрыманы 8 лістапада 2012 года; паводле версіі следства — «у момант закладкі тайніка са звесткамі, якія цікавяць замежныя спецслужбы». Пасля затрымання яго перавялі ў следчы ізалятар КДБ у Мінск. Потым маладога чалавека неаднаразова перавозілі з Мінска ў Віцебск і назад.

Па арт. 356 Крымінальнага кодэкса (здрада дзяржаве ў форме правядзення агентурнай дзейнасці) Гайдукову пагражае ад 7 да 15 гадоў пазбаўлення волі.

Андрэй Гайдукоў з’яўляецца лідарам незарэгістраванага грамадскага аб`яднання «Саюз маладых інтэлектуалаў» і актывістам аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» (БХД).

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international