Затрыманы Павал Батуеў з Салігорску

2007 2007-03-25T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як стала вядома ПЦ "Вясна", жодзінскі моладзевы актывіст Павал Батуеў быў затрыманы на станцыі метро "Інстытут культуры". Верагода, што за ім ехалі супрацоўнікі праваахоўных органаў у цывільным ад Акадэміі Навук. Напачатку яны папрасілі прад'явіць пашпарт, а потым прапанавалі праехаць разам з імі.  Ён зараз знаходзіцца ў ГУУС горада Менска. Разам з ім знаходзяцца затрыманыя Ян і Вольга Лагвіновічы, Марына Найдзіц. Яны даюць тлумачэньні, пасля чаго усіх абяцаюць адпусьціць.

Цікава, што разам з 4 мужчынамі пры затрыманьні Паўла Батуева прысутнічалі 2 дзяўчыны з блакітнымі хуткамі Еўразьвязу. Напачатку здалося, што дзяўчыны таксама дэмакратычныя актывісткі, якія спрабуюць перашкодзіць затрыманьню, пазьне й аказалася, што яны заадно з міліцыянтамі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international