Баранавічы: актывісты запытваюць, як улады збіраюцца выконваць рашэнне Камітэту ААН

2013 2013-06-07T09:57:45+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/syryca-meziak-gousha.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праваабаронцы і грамадскія актывісты Сяргей Гоўша, Віктар Сырыца і Віктар Мезяк 7 чэрвеня накіравалі заяву ў Міністэрства замежных спраў, у якой просяць прадставіць ім інфармацыю аб прынятых РБ захадах дзеля выканання Меркаванняў Камітэта па правах чалавека ААН, сфармуляваных 27 ліпеня 2012 года.

Напрыканцы снежня 2012 года яны атрымалі 12-ці старонкавы адказ з Камітэта па правах чалавека ААН, які прызнаў ў сваіх Меркаваннях, што “прадстаўленыя яму факты сведчаць аб парушэнні Беларуссю артыкула 19 і артыкула 21 Пакта”, прынятых Камітэтам у адказ на скаргу дэмакратычных актывістаў з Баранавічаў. Скарга актывістаў датычыла забароны на правядзенне ў Баранавічах мітынгу “За свабодную, незалежную і квітнеючую Беларусь” 10 верасня 2006 года. 4 верасня 2006 года Баранавіцкі гарвыканкам адмовіў Сяргею Гоўшы, Віктару Сырыцы і Віктару Мезяку ў правядзенні мітынгу на той падставе, што сустрэча на аналагічную тэму ўжо адбылася ў памяшканні гарадскога выканаўчага камітэта 15 сакавіка 2006 года. Гэтая забарона была абскарджаная ў судзе Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы, а потым у судовай калегіі па грамадзянскіх справах Брэсцкага абласнога суда і ў старшыні Вярхоўнага Суда Беларусі. Аднак усе гэтыя скаргі былі адхілены. Такім чынам, актывістамі былі вычарпаныя ўсе наяўныя ўнутрыдзяржаўныя сродкі прававой абароны ў спробе ажыццявіць сваё права на мірныя сходы, гарантаваныя артыкулам 35 Канстытуцыі.

Камітэт па правах чалавека ААН рэкамендаваў Беларусі перагледзець сваё нацыянальнае заканадаўства і практыку яго прымянення дзеля адпаведннасці яго патрабаванням арт. 19 і 21 Пакта. Акрамя таго, Камітэт прасіў Рэспубліку Беларусь надрукаваць вышэй згаданыя Меркаванні і забяспечыць іх шырокі распаўсюд у дзяржаве на беларускай і рускай мовах (п. 12 Меркаванняў).

Зыходзячы з таго, што, згодна арт. 35 Закона “Аб міжнародных дамовах Рэспублікі Беларусь”, кантроль за заключэннем і выкананнем міжнародных дамоваў ажыццяўляецца Міністэрствам замежных спраў, заяўнікі Сяргей Гоўша, Віктар Сырыца і Віктар Мезяк просяць яго прадставіць ім інфармацыю аб прынятых Рэспублікай Беларусь захадах дзеля выканання сфармуляваных Камітэтам меркаванняў.

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international