Афіцыйны прафсаюз замоўчвае рэальныя заробкі супрацоўнікаў канцэрна "Беллегпрам"

2013 2013-06-03T15:51:32+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/brestkovry-foto-onlainer.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
З сустрэчы супрацоўнікаў "Дываны Брэста" з Уладзімірам Сямашкам, фота onliner.by

З сустрэчы супрацоўнікаў "Дываны Брэста" з Уладзімірам Сямашкам, фота onliner.by

На мінулым тыдні адбылося паседжанне галіновага Савета па працоўных і сацыяльных пытаннях. На ім прысутнічалі старшыня Рэспубліканскага камітэта прафсаюза супрацоўнікаў лёгкай прамысловасці Міхаіл Касцян, старшыня канцэрна Міхаіл Сучкоў, першы намеснік старшыні канцэрна Сяргей Місурагін і інш.

На паседжанні адзначалася, што ў снежні 2012 года сярэдні заробак склаў крыху больш за 3,8 млн. рублёў ($ 452,6 у эквіваленце). Гэта лічба не дацягвала да паказальнікаў, пастаўленых Саветам Міністраў, - $ 500.

На сайце Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі адзначаецца, што кіраўніцтвам арганізацый былі прынятыя меры па павелічэнні заробку ў галіне.

Аднак як паказвае рынак вакансіяў, ні напрыканцы 2012 года, ні зараз, праз паўгады, пастаўленыя Саўмінам задачы невыкананыя.Так, на прадпрыемстве “Камволь” (Мінск) інжынераў запрашаюць на працу з заробкам 3,1 млн. рублёў, эканамістаў – 2,8 млн. рублёў, слесараў – 2,5 млн. рублёў, прадаўцоў – 2 млн. рублёў.

Падобная сітуацыя і на прадпрыемстве “Сукно” (Мінск): слесар – 3 млн. рублёў, эканаміст – 3,7 млн. рублёў, інжынер-праграміст – 3,9 млн. рублёў, начальнік цэха – 3,5 млн. рублёў.

У рэгіёнах сітуацыя выглядае яшчэ горш. У падрыхтаванай “Беллегпрамам” прапанове аб інвестыцыйным праекце на “Аршанскім льнокамбінаце” пазначана, што сярэдні намінальны заробак у галіне складае 2,5 млн. рублёў, на “Добрушскім парцалянавым заводзе” – 1,6 млн. рублёў.

На прадпрыемстве "Дываны Брэста" склалася крытычная сітуацыя з заробкамі, умяшацца давялося старшыні Адміністрацыі прэзідэнта Уладзіміру Сямашку. Пасля ягонага візіту заробкі паднялі. Так, у лютым ткачыхі атрымалі каля 3,6 млн. рублёў, супрацоўнікі аздабленчага цэху - каля 2,6 млн. рублёў. Аднак да абяцаных урадам заробкаў супрацоўнікам канцэрна "Беллегпрам" далёка.

Зрэшты афіцыйны прафсаюз выказвае толькі спадзяванне, што сітуацыя зменіцца да лепшага. Ніякіх рашучых дзеянняў па абароне сваіх чальцоў ФПБ не прадпрымае.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international