viasna on patreon

Баранавіцкі райвыканкам другі раз забараніў Мілавідскі фэст

2013 2013-05-22T12:36:30+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/bitva-milavidy.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Баранавіцкі райвыканкам другі раз забараніў Мілавідскі фэст, прысвечаны 150-м угодкам Мілавідскай бітвы 1863 года. Раней мы паведамлялі, што культурна-асветніцкае мерапрыемства было запланавана грамадскасцю горада і раёна першапачаткова на 2 чэрвеня, але райвыканкам забараніў яго правядзенне, паведаміўшы арганізатарам, што “…ў гэты дзень і ў гэтым месцы аддзел культуры Баранавіцкага райвыканкама запланаваў правядзенне свайго мерапрыемства ў сувязі з 150-мі ўгодкамі Мілавідскай бітвы 1863 года, таму правядзенне другога мерапрыемства па гэтай тэматыцы не мэтазгодна”.

 – Паколькі фактычна няма інфармацыі аб запланаваным аддзелам культуры райвыканкама мерапрыемстве на 2 чэрвеня, то арганізатары Мілавідскага фэсту падалі новую заяву аб дазволе на перанос свайго мерапрыемства на 9 чэрвеня, – паведаміў грамадскі актывіст Віктар Сырыца.

Але 21 траўня арганізатары культурна-асветніцкага мерапрыемства Віктар Сырыца, Вячаслаў Болбат і Тэрэса Селівончык атрымалі чарговую забарону. Гэта стала вядома з ліста № 267 ад 20.05.2013г. за подпісам намесніка старшыні райвыканкама Анатоля Філанчука, у якім паведамляецца, што Баранавіцкі райвыканкам зноў забараняе Мілавідскі фэст, бо заяўнікі, на думку райвыканкама, парушылі п. 5 Закона РБ “Аб масавых мерапрыемствах”. Але чыноўнік райвыканкама не патлумачыў, што канкрэтна яны парушылі.

Грамадскі актывіст Віктар Сырыца адзначае: “Мы як ніколі сур’ёзна падыйшлі да напісання заявы: указалі мэты, месца і час мерапрыемства, крыніцы фінансавання, лозунгі, напісалі падрабязную праграму фэста, вызначылі адказных асоб, прыклалі іх абавязацельствы, заключылі дамовы з раённай міліцыяй, паліклінікай і жыллёва-камунальнай гаспадаркай па абслугоўванню нашага мерапрыемства, не давалі ніякай папярэдняй інфармацыі ў СМІ і г.д. Лічу, што не мы парушылі закон, а райвыканкам не выконвае арт. 51 Канстытуцыі Беларусі і не дае нам права на ўдзел у культурным жыцці.”

Грамадскі актывіст паведаміў таксама, што ў іх яшчэ амаль 2 тыдня і ініцыятыўная група па правядзенню Мілавідскага фэсту будзе думаць, як годна адзначыць у склаўшыхся ўмовах гэтую слаўную дату нашай гісторыі.

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства