Рыгора Грыка ў гарвыканкаме папярэдзілі аб неабходнасці спынення грамадскай дзейнасці

2013 2013-05-17T17:11:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/gryk_rygor-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Рыгор Грык, грамадскі актывіст з Баранавіч

Рыгор Грык, грамадскі актывіст з Баранавіч

Грамадскга актывіста Рыгора Грыка начальніца ідэалагічнага аддзела Баранавіцкага гарвыканкама Таццяна Жытко запрасіла для размовы, праўда, не назваўшы канкрэтнай прычыны запрашэння.

 – Я ведаў, што гаворка будзе вясціся вакол маёй грамадскай дзейнасці, збору подпісаў, распаўсюду газет і ўлётак, таму я вырашыў пайсці, каб давесці ім сваю пазіцыю па шматлікіх пытаннях грамадска-палітычнага жыцця нашага горада – паведаміў Рыгор Грык.

Размова адбылася 16 траўня ў кабінеце № 201 гарвыканкама і цягнулася амаль гадзіну. Разам з Таццянай Жытко ў кабінеце прысутнічалі яшчэ двое супрацоўнікаў ідэалагічнага аддзела, якія прымалі актыўны ўдзел у “прафілактычна-выхаваўчай” размове.

 – Фактычна мяне выклікалі, каб пераканаць ў неабходнасці спыніць грамадска-палітычную дзейнасць і, як сказала Таццяна Жытко, каб я “не баламуціў” народ. Я не хаваў, што ў вольны ад працы час распаўсюджваю газеты “Новы час”, “Рабочая салідарнасць”, бо арт.34 Канстытуцыі гарантуе нам права на атрыманне, захоўванне і распаўсюд інфармацыі. Але усё гэта я раблю па закону і пры гэтым не парушаю грамадскага парадку, – адзначыў Рыгор Грык.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international