У Берасьці міліцыянты спрабавалі затрымаць грамадзкага актывіста Андрэя Шарэнду

2007 2007-03-22T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як паведаміў ПЦ "Вясна" брэсцкі праваабаронца і журналіст Уладзімір Вялічкін, 22 сакавіка каля 16 гадзінаў на вул. Савецкай Берасьця супрацоўнікі праваахоўных органаў затрымалі Андрэя Шарэнду. Міліцэйскі партуль пад кіраўніцтвам ст. прапаршчыка Яшчука Аляксандра спрабаваў запіхнуць яго ў машыну і адвезьці ў пастарунак нібыта "дзеля апазнаньня". Андрэю Шарэнду нават надзелі кайданкі на рукі, што прыцягнула ўвагу мінакоў.

Своечасова падасьпеў сп. Вялічкін, які прад'явіў міліцыянтам журналісцкае пасьведчаньне і пацікавіўся прычынамі здарэньня. Адказ старэйшага прапаршчыка быў цьмяны: маўляў, паступіў сігнал затрымаць чалавека ў шэрай вопртцы. "Я быў у шэрай вопратцы, побач таксама знаходзіліся людзі ў шэрай вопратцы, аднак нас не чапалі... - зазначыў сп.Вялічкін. Андрэй Шарэнда запатрабаваў адваката і не пагаджаўся ехаць на патрульнай машыне, ён сказаў, што, калі трэба, пойдзе ў пастарунак пешкам. "Толькі дзякуючы націску грамадзянаў, а іх вакол сабралося каля 20 чалавек і яшчэ 20 гатовыя былі прыйсьці на дапамогу, міліцыянты адпусьцілі грамадзкага актывіста, паабяцаўшы выпісаць яму назаўтра павестку ў суд, - пракаментаваў сітуацыю Уладзімір Вялічкін. - Даўно ужо я не бачыў такога, каб столькі людзей прыйшло на дапамогу і абуралася супрацьпраўнымі дзеяньнямі супрацоўнікаў міліцыі, што дапамагло пазьбегнуць затрыманьня".

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international