З адозваю да вернікаў Менска Магілёўскай архідыяцэзіі зьвярнуўся біскуп Дзям’янка

2007 2007-03-22T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У прыватнасць, ён засяроджвае ўвагу, на тым, што “вернікі на працягу пятнаццаці гадоў прыкладаюць намаганні для вяртання святыні і кляштарнага комплексу (касцёла святога Юзафа і бернардынскага кляштара ў Мінску) і ўжо трэці год моляцца перад зачыненым касцёлам, просячы Божай дапамогі ў гэтай справе. Надзея на станоўчы яе вынік ўмацавалася дзякуючы прэцэдэнтам вяртання маёмасці вернікам дзяржавай. Так, зусім нядаўна, у сярэдзіне сакавіка, улады Італіі вырашылі перадаць будынак царквы святога Мікалая і прылеглага кляштара ў горадзе Бары праваслаўным вернікам.

Касцёльныя ўлады накіроўвалі і накіроўваюць адпаведныя звароты да кампетэнтных дзяржаўных уладаў з просьбамі аб вяртанні касцёльнай маёмасці. Лакальны Касцёл Мінска Магілёўскай архідыяцэзіі ў недалёкім мінулым страціў шмат сакральных будынкаў. У мінулым на яго тэрыторыі існавала каля 300 святыняў, большая частка якіх была разбурана або забрана ў вернікаў і выкарыстоўвалася для іншых мэтаў... Аднак дзякуючы няспыннай малітве вернікаў і станоўчым пераменам у краіне на сённяшні дзень каталікам былі вернуты каля 40 касцёлаў і 20 капліцаў. Але, на жаль, некаторыя святыні, капліцы і іншыя касцёльныя будынкі, якія захаваліся ад знішчэння, у тым ліку касцёл святога Юзафа і кляштар бернардынцаў у Мінску, дагэтуль не вернутыя іх сапраўдным уладальнікам, чые продкі фундавалі і будавалі гэтыя святыні, а таксама маліліся ў іх. Таму прашу, шануючы дзяржаўнае заканадаўства, выкарыстаць ўсе магчымасці для вяртання сакральных будынкаў, якія нам так неабходныя.

Жадаю, каб збудаваны калісьці за ахвяраваньні шматлікіх вернікаў з Мінска і наваколля касцёл святога Юзафа, які быў месцам малітвы нашых продкаў, служыў сёння нам, а ў будучым нашым нашчадкам для захавання хрысціянскай духоўнасці”.

Біскуп Дзям’янка распавядае аб тым, што ў Мінска Магілёўскай архідыяцэзіі няма адпаведных памяшканняў для размяшчэння духоўнай бібліятэкі, для бюро дабрачыннага каталіцкага таварыства «Caritas», для прадстаўніцтва Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі. Не маюць прыстасаваных для працы памяшканняў выдавецтва «Про Хрысто» і рэдакцыі такіх вядомых часопісаў, як «Наша Вера» і «Аve Maria».

Біскуп Дзям’янка звяртаецца ў адозве да асобаў, “якія служаць усяму беларускаму грамадству, зрабіць канкрэтныя крокі, згодныя з заканадаўствам краіны, якія паспрыяюць вяртанню касцёла святога Юзафа і кляштара бернардынцаў у Мінску”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international