Затрыманы яшчэ адзін “маладафронтавец”

2007 2007-03-22T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёньня ўранку ля свайго дому супрацоўнікамі Партызанскага раёну сталіцы быў затрыманы актывіст незарэгістраванай арганізацыі 'Малады фронт' Алег Корбан. Як паведамляе "Наша Ніва", пакуль невядома, дзе зараз знаходзіцца юнак. Алег Корбан зьяўляецца падазраваным у крымінальнай справе супраць маладзёвых актывістаў. Справа ў дачыненьні Корбана заведзена паводле крымінальнага артыкулу "Удзел у незарэгістраванай арганізацыі".

Нагадаем, што ўчора міліцыянтамі быў затрыманы прэс сакратар 'Маладога фронту' Барыс Гарэцкі, на яго склалі пратакол за нецэнзурную лаянку. Ноч Барыс правёў на Арэсьціна. Сёньня над ім мусіць адбыцца суд.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства