У Бялыніцкім раёне ўся мясцовая ўлада належыць сябрам “Белай Русі”

2013 2013-04-18T10:00:23+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/belaja_rus.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Усе старшыні сельвыканкамаў Бялыніцкага раёна ўступілі ў шэрагі раённай арганізацыі РГА “Белая Русь”, паведаміла раённая газета “Зара над Друццю” у № 29 ад 17 красавіка 2013 года.

Матэрыял “Аб дзейнасці раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” надрукаваны ў раёнцы у межах асвятлення тэмаў да адзінага дня інфармавання, які запланаваны ў Бялыніцкім раёне на 18 красавіка.

Бялыніцкая раённая арганізацыя РГА “Белая Русь” зарэгістравана 22 студзеня 2008 года, зараз у яе склад уваходзяць 41 пярвічная арганізацыя і налічваецца 444 сябры.

З агульнай колькасці сяброў бялыніцкай РА РГА “Белая Русь” 40 працэнтаў складаюць працаўнікі на ніве адукацыі.

У матэрыяле “Зары над Друццю” даецца адказ, чаму выгодна быць сябрам “Белай Русі”. “Быць сябрам  РГА “Белая Русь” – значыць актыўна удзельнічаць у рэалізацыі задач палітычнага, сацыяльна-эканамічнага і культурнага развіцця раёна, вобласці, краіны. Кожны сябра аб’яднання мае шырокія магчымасці для свабоднага развіцця, задавальнення запатрабаванняў і паляпшэння якасці жыцця”.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international