Ашмянскі суд шукае “экстрэмізм” у альбоме “Прэс-фота Беларусі – 2011” (аднаўляецца)

2013 2013-04-17T12:54:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/press-foto-2011.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Ашмянскім раённым судзе 17 красавіка пачаўся разгляд справы, ініцыяванай ўпраўленнем КДБ па Гродзенскай вобласці, аб прызнанні экстрэмісцкімі матэрыялаў альбома “Прэс-фота Беларусі – 2011”. Пачатак суду, які пройдзе ў закрытым рэжыме, у 11 гадзін. Працэс вядзе суддзя Аляксандр Давыдаў.

Нагадаем,  чатыры дзесяткі экзэмпляраў альбома “Прэс-фота Беларусі – 2011” быў канфіскаваны ў фатографаў Юліі Дарашкевіч і Аляксандра Васюковіча 2 лістапада 2012 года пры перасячэнні мяжы на памежным пераходзе “Каменны Лог”.

Праз пэўны час Ашмянскае аддзяленне мытні паведаміла, што гэтая друкаваная прадукцыя “на аснове вынікаў правядзення мытнай экспертызы прызнаецца незаконнай і падлягае знішчэнню". Пасля зваротаў Беларускай асацыяцыі журналістаў стала вядома, што фотаальбомы перададзены ў упраўленне КДБ.

У якасці "зацікаўленых асобаў" па справе аб прызнанні альбома "Прэс-фота Беларусі - 2011" экстрэмісцкім праходзяць фатографы Юлія Дарашкевіч, Аляксандр Васюковіч і Вадзім Заміроўскі, які разам з Дарашкевіч з'яўляецца арганізатарам конкурсу "Прэс-фота Беларусі".

За некалькі дзён да працэсу Дарашкевіч апублікавала на сваёй старонцы ў Facebook матэрыялы экспертызы, на падставе якіх фотаальбом быў прызнаны экстрэмісцкім.

З даведкі, прадстаўленай адвакату Дарашкевіч, вынікае, што экспертная камісія зрабіла выснову аб тым, што ў альбоме “змяшчаюцца наўмысна скажоныя, не адпавядаючыя рэчаіснасці матэрыялы аб жыццядзейнасці Рэспублікі Беларусь у палітычнай, эканамічнай, сацыяльнай і іншых сферах, якія прыніжаюць нацыянальны гонар і годнасць грамадзян Рэспублікі Беларусь”.

У абарону фатографаў выступілі СМІ, Беларуская асацыяцыя журналістаў (БАЖ), Беларускі ПЭН-цэнтр, а таксама члены міжнароднага журы гэтага конкурсу ў 2011 годзе.

У прыватнасці, БАЖ заклікала начальніка УКДБ па Гродзенскай вобласці Івана Каржа адклікаць з суда заяву аб прызнанні экстрэмісцкім фотаальбома "Прэс-фота Беларусі - 2011". "Мы лічым, што сам факт судовага разгляду пытання пра "экстрэмізм" у фотаздымках з'яўляецца абсурдным. Фотаздымкі гэтага альбома не ўтрымліваюць заклікаў да экстрэмісцкай дзейнасці і не прапагандуюць яе. Фотаздымкі не ствараюць, а толькі ілюструюць рэальнасць”, - паведамляецца ў звароце.

***

10.35 У суд прыехалі Юлія Дарашкевіч, Аляксандар Васюковіч і Вадзім Заміроўскі. Таксама каля будынка суду прысутнічаюць журналісты і праваабаронцы Андрэй Пачобут, Андрэй Бастунец, Гары Паганяйла і Барыс Гарэцкі. (Радыё Свабода)

10.50 Адвакатка Ларыса Атаманчук сказала, што падасьць хадайніцтва, каб у суд выклікалі усіх сяброў журы фотаконкурсу «Belarus Press Photo −2011». Таксама яна будзе прасіць, каб прадстаўнік «Belarus Press Photo» прысутнічаў пры зьнішчэньні фотаальбомаў, калі такое рашэньне будзе прынятае. (Радыё Свабода)

11-20. На судзе прысутнічаюць прадстаўнік БХК Гары Паганяйла і намеснік ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" Андрэй Бастунец. Аднак суддзя адхіліла хадайніцтвы аб іх удзеле ў працэсе.

«У мяне вельмі негатыўнае стаўленне да рашэння суддзі не дапусціць да ўдзелу ў працэсе прадстаўнікоў грамадскасці, – зазначыў Гары Паганяйла ў гутарцы  з прэс-службай ГА «БАЖ». – Я лічу, што суддзя паступіў не ў адпаведнасці з грамадзянска-працэсуальным заканадаўствам. Ён пазбавіў нас права выказаць меркаванне ад імя нашых грамадскіх аб'яднанняў і тым самым ажыццявіць нашу статутную дзейнасць. Таму ў мяне ёсць падставы меркаваць, што суддзя зацікаўлены ў зыходзе працэсу...»

11.50 У судзе аб’яўлены перапынак да 14 гадзін. Пасьля перапынку ў залю абяцаюць пусьціць усіх жадаючых. Адвакаты заявілі хадайніцтва аб тым, каб правесьці альтэрнатыўную экспэртызу фотаальбома. (Радыё Свабода)

14-10. Суддзя Давыдаў адхіліў хадацніцтвы: аб прызначэнні новай комплекснай экспэртызы; аб спыненні справы; аб дазволу рабіць у судовай залі фото-відэаздымкі.

15:15 Прадстаўнік адвакатаў пытаецца пра асобныя фармуліроўкі: чаму вы зрабілі выснову, што прадстаўнікам міліцыі прыпісваюцца нізкія маральныя якасці?

Вы ж толькі што сказалі, што яны выконвалі свае абавязкі і абаранялі грамадства, а значыць, мелі права прымяняць сілу да дэманстрантаў?

Чаму вы зрабілі выстнову, што гэтыя фотаздыкі падрываюць аўтарытэт Беларусі? Вы праводзілі сацыялагічныя даследаванні?

Звярталіся да замежных дзяржаў?

Адказ: не (Наша Ніва)

Пачалася сапраўдная бурная дыскуcія, суддзя просіць яе прыпыніць.

15:23 Прадстаўніца журналістаў: Вы заўважылі прыкметы фотамантажу на здымках?

Адказ: Ме, мы не можам гэта вызначыць, у нас не было сыходных матэрыялаў.

А калі б былі?

Можа мастацтвазнаўца і мог бы, але тут патрэбны іншыя спецыялісты.

Прадстаўніца журналістаў: Чаму вы кажаце пра абразу грамадзян РБ? да вас звярталіся грамадзяне ці гэта толькі вашая выснова?

Скрабко: Наша выснова. Але ж была экспертыза, гэты альбом можа абразіць і іншых грамадзян. (Наша Ніва)

15:51 Прадстаўнік журналістаў просіць выклікаць іншых экспертаў, абавязаць экспертаў, якія будуць прыходзіць на суд, прынесці дакументы, якія сведчылі б пра іх адукацыю і кампетэнтнасць.

Прадстаўніца КДБ: Гэта не мэтазгодна, КДБ мог бы і сам зрабіць выснову аб экстрэмізме, але сабраў камісію.

Прадстаўніца журналістаў просіць далучыць да справы зварот да суда ад прадстаўнікоў творчай інтэлігенцыі, у якім гаворыцца пра высокі ўзровень «БелПрэсФота» і яго важнасць.

16:08  Прадстаўнікі журналістаў просяць далучыць да справы заяву Гары Паганяйла пра высокі ўзровень і праўдзівасць фотаздымкаў з альбома, суддзя адмовіў.

У судзе абвешчаны перапынак на 10 хвілін, потым адбудуцца судовыя спрэчкі. (Наша Ніва)

16.22. Выступае фатограф Васюковіч: калі на фота супрацоўнік міліцыі кагосьці б’е, праблема не ў тым, што я гэта зьняў, а ў тым, што супрацоўнік міліцыі б’е. Васюковіч просіць не прызнаваць экстрэмісцкімі матэрыялы альбома.

16.24.  Выступае фатограф Юлія Дарашкевіч. Яна не згоднае з заключэньнямі камісіі: «Тут спрацоўвае фактар люстэрка: няма чаго крыўдаваць на люстэрка, трэба рабіць у краіне зьмены». (Радыё Свабода)

16.35  Рашэньне будзе абвешчанае заўтра а 16-й гадзіне.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international