viasna on patreon

З Гарадзенскага ўнівэрсітэту імя Янкі Купалы адлічылі студэнта філялёгіі Зьміцера Цесьлянка

2007 2007-03-20T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На выбарах у мясцовыя саветы, якія прайшлі ў студзені гэтага году, Цесьлянок балятаваўся ў дэпутуты Мастоўскага раённага савету. Ён досыць актыўна ўдзельнічае ў грамадзка-палітычным жыцьці Гарадзеншчыны, у сувязі з чым заўсёды мае пэўныя праблемы як з прадстаўнікамі праваахоўных ворганаў, так і з кіраўніцтвам унівэрсытэту. Неаднойчы дэкан факультэту і намесьнік рэктара па выхаваўчай працы Тацьцяна Бадзюкова праводзіла зь ім прафіляктычныя размовы. Нягледзячы на ціск, Цесьлянок даволі пасьпяхова вучыўся, але на апошняй сэсіі яго не дапусьцілі да экзамену, бо ня здаў залік. Два разы зьбіралася адмысловая камісія дзеля таго, каб высьветліць рэальныя веды студэнта, але па вялікім рахунку з трох сяброў камісіі рашэньне прымалася выключна выкладчыкам. Астатнія сябры камісіі моўчкі сыходзілі з аўдыторыі, выконваючы загад намесьніка рэктара па выхаваўчай працы ня ўмешвацца ў тое, што адбываецца. У выніку, прычынай адлічэньня стала непасmпяховасьць.

Як паведамляе Радыё Рацыя, адлічэньні палітычна актыўных студэнтаў з Гарадзенскага ўнівэрсытэту, на жаль, сталі звычайнай практыкай апошніх часоў. У мінулым годзе з факультэту беларускай філялёгіі адлічылі Яўгена Скрабутана, зараз — Цесьлянка. У сувязі з допытамі, якія апошнім часам актыўна ажыццяўляюць супрацоўнікі КДБ, сярод студэнтаў Гарадзенскага ўнівэрсытэту ня выключана, што ланцужок адлічэньняў можа істотна падоўжыцца.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства