viasna on patreon

У Рагачове зноў пройдзе праваслаўны суботнік

2013 2013-04-04T13:45:09+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/subotniki.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

5 красавіка ў Рагачове абвешчаны Дзень дабрачыннай працы (суботнік), звязаны з будаўніцтвам у райцэнтры праваслаўнага храму. Адпаведнае распараджэнне выдаў выконваючы старшыні райвыканкаму Сяргей Якаўлеў. Заробленыя грошы будуць пералічаны на будаўніцтва царквы Аляксандра Неўскага.

Варта заўважыць, што храм будуецца ў Рагачове з 2009 году. З таго часу кіраўніцтва райвыканкаму неаднаразова пісала распараджэнні аб правядзенні «праваслаўных суботнікаў»  - Дзён дабрачыннай працы. Праводзіўся такі суботнік і год таму – 6 красавіка 2012 года.

Праводзіўся суботнік і ў снежні 2012 года, на ім было «зароблена» каля 100 мільёнаў рублёў. «На жаль, кошты на будаўнічыя матэрыялы ўвесь час растуць, і сабраных грошай будзе недастаткова для паспяховага правядзення летняга будаўнічага сезону. Таму яшчэ раз звяртаемся да вас, дарагія суайчыннікі, з заклікам аб дапамозе», - патлумачыў у інтэрв'ю раённай газеце «Свабоднае слова» праваслаўны святар.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства