29 cакавіка — працяг суду над Сяргеем Каваленкам

2013 2013-03-29T07:40:16+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

А 9 раніцы ў Першамайскім раённым судзе Віцебску зноў будуць судзіць актывіста Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ Сяргея Каваленку. Гэта працяг працэсу, распачатага 26 сакавіка — на наступны дзень пасьля затрыманьня апазыцыянэра, якога міліцыянты вінавацяць у дробным хуліганстве.

Каваленку судзіць Натальля Карабліна. Яна мусіла зрабіць перапынак у працэсе, бо падсудны заявіў хадайніцтва пра дапамогу адваката і перакладчыка.

Увечары 25 сакавіка актывіста затрымалі абвінавацілі ў пераходзе дарогі ў неналежным месцы й аштрафавалі. Аднак пасьля гэтага павезьлі на мэдычнае асьведчаньне — праверыць на наяўнасьць алькаголю ў крыві. Праходзіць асьведчаньне актывіст адмовіўся.

Тады Сяргея Каваленку абвінавацілі ў дробным хуліганстве. На яго склалі пратакол за брыдкаслоўе ды за тое, што ён «размахваў рукамі». Ноч з 25-га на 26 сакавіка Каваленка правёў у ізалятары часовага ўтрыманьня. Назаўтра, пасьля абвяшчэньня перапынку ў судзе, актывіста адпусьцілі з-пад варты.

Паводле жонкі апазыцыянэра Алены Каваленка, некалькі дзён перад затрыманьнем каля іхнага дому дзяжурылі незнаёмыя машыны.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international