Афіцэр Сяргей Вазняк (відэа)

2013 2013-03-22T15:38:53+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/vazniak.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сяргей Вазняк

Сяргей Вазняк

Чарговы міні-фільм з серыі “Хроніка суднага часу” быў выкладзены ў сеціве. Стужка прысвечаная аднаму з лідараў партыі Справядлівы Свет Сяргею Вазняку, палітрэпрэсаванаму пад час апошняй прэзідэнцкай кампаніі 2010 года.  Ён працаваў у штабе кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Някляева. Быў арыштаваны 20 снежня ва ўласнай кватэры і змешчаны ў СІЗА КДБ. Пры канцы снежня яму прад’яўлена абвінавачанне па крымінальнай справе, узбуджанай следчым упраўленнем папярэдняга расследавання ГУУС Мінгарвыканкама па чч. 1 і 2 арт. 293 КК (арганізацыя масавых беспарадкаў і ўдзел у іх). З 29 снежня 2010 г. мера стрымання зьмененая на падпіску аб нявыездзе.

30 сакавіка 2011 г. абвінавачванне было перакваліфікаванае на ч.1 арт. 342 КК РБ (арганізацыя дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, ці ўдзел у іх).

20 траўня 2011 г. судом Фрунзенскага раёна Менска асуджаны на 2 гады пазбаўлення волі ўмоўна.
Сяргей Вазняк - журналіст, грамадскі і палітычны дзеяч. Сябра праўлення БАЖ. Сябра Бюро ЦК Беларускай партыі левых “Справядлівы Свет”.

Афіцэр Сяргей Вазняк (відэа)

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international