Правы чалавека, якімі вы іх яшчэ не бачылі! Вялікі семінар у Мінску 30-31 сакавіка

2013 2013-03-20T16:50:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/pravy-chalaveka-karc.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Ніколі не сумнявайцеся ў тым, што невялікая група думаючых, актыўных грамадзян здольная змяніць свет; насамрэч заўсёды менавіта так і адбываецца.

М.Мід

Ці ёсць мяжа паміж палітыкай і правамі чалавека і дзе яна? Чаму праваабаронцы гэта не палітыкі і што такое грамадскі інтарэс? Як абараняць свае правы і як працуе міжнародная салідарнасць? Падавайце да 27 сакавіка заяўкі на вялікі праваабарончы семінар з міжнароднымі экспертамі ў Мінску!

Правы Чалавека ўніверсальны і створаны, каб абараняць чалавека ад дзяржавы. Аднак існуючыя схемы і механізмы абароны перастаюць працаваць. А якія метады працуюць? Дакладных адказаў не ведае ніхто, але разам мы можам пачаць іх пошук на семінары 30-31 сакавіка ў Мінску.

Дэдлайн падачы заявак 27 сакавіка ўключна. Спяшайцеся, колькасць месцаў строга абмежавана! Удзел ва ўсім семінары абавязковы!

Міжнародныя эксперты ў сферы Правоў Чалавека і дзеянняў у абарону грамадскіх інтарэсаў прыедуць у Мінск і падзеляцца з беларускімі ўдзельнікамі сваімі ведамі і досведам.

У праграме семінара:

- канцэпцыя правоў чалавека;

- дзеянні ў абарону грамадскіх інтарэсаў;

- міжнародная салідарнасць: якія механізмы салідарнасці сёння эфектыўна працуюць і як навучыцца іх выкарыстоўваць, якая матывацыя рухае людзьмі, якія займаюцца абаронай правоў чалавека ў краінах, дзе яны ніколі не былі і якія ёсць прыклады салідарных дзеянняў;

- разважанні пра прынцыповую розніцу паміж праваабаронцамі і палітыкамі, большасці і меншасці, свабодзе і пра тое, што Правы Чалавека – гэта не пра ўсё на свеце, а пра вельмі канкрэтныя рэчы;

- прававыя механізмы абароны правоў чалавека;

- а таксама многае іншае, што вы жадаеце даведацца пра правы чалавека і можаце спытаць у прафесіяналаў з іншых краін!

Каго і калі мы чакаем?

Семінар пройдзе 30-31 сакавіка ў Мінску. Да ўдзелу запрашаецца беларуская моладзь і студэнты, а таксама ўсе ахвотныя да 35 гадоў уключна. Магчымы ўдзел іншагародніх з Беларусі.

Дэдлайн падачы заявак 27 сакавіка ўключна.

Вядуць семінар міжнародныя эксперты ў сферы Правоў Чалавека і дзеянняў у абарону грамадскіх інтарэсаў.

Адбор удзельнікаў пройдзе ў два этапы: запаўненне анкеты (да 27 сакавіка ўключна) і невялікая тэлефонная / скайп гутарка (да 29 сакавіка ўключна).

Удзельнікі будуць забяспечаны харчаваннем і раздаткавымі матэрыяламі. Іншагароднім будзе прадстаўлена пражыванне і кампенсацыя праезду па тэрыторыі Беларусі ў выпадку выкарыстання эканамічнага віду транспарта (аўтобус, плацкарта ў цягніку).

Дакладнае месца і час правядзення семінара будуць паведамлены адабраным удзельнікам.

Семінар рыхтуе каманда праграмы «Права чалавека «на пальцах», Міжнародны моладзевы праваабарончы рух і Міжнародная школа Правоў Чалавека і Грамадзянскіх Дзеянняў.

Па ўсіх пытаннях адносна семінара і ўдзелу пішыце на belmpd@gmail.com з тэмай ліста «Семінар 30-31 сакавіка».

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international