Вінцука Вячорку і Вячаслава Сіўчыка абвінавацілі ў дробным хуліганстве і адпусьцілі з Акрэсьціна

2007 2007-03-14T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Суд над Вячаславам Сіўчыкам і Вінцуком Вячоркам так і не адбыўся. Як стала вядома, яны не пакідалі сьценаў прыёмніка-разьмеркавальніка на Акрэсціна.

Сёння каля будынка суда Савецкага раёна сталіцы іх чакалі прадстаўнікі палітычных партый, АБСЕ, амерыканскай амбасады, праваахоўнікі, журналісты, моладзевыя актывісты і блізкія. Але начакана абодвух лідэраў перадалі іх адвакатам. Як паведамляюць праваабаронцы, на Вінцука Вячорку складзены пратакол за дробнае хуліганства (нібыта нецэнзурна лаяўся у пад’едзе). Суд над ім прызначаны на 23 сакавіка. У гэты ж дзень будзе разглядацца адміністратыўная справа  Вячаслава Сіўчыка, які таксама абвінавачваецца ў дробным хуліганстве.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international