Допыты моладзевых актывістаў адбываюцца па ўсёй Беларусі

2007 2007-03-13T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

12 сакавіка на мабільны тэлефон Гаўдура Ігара з Баранавіч патэлефанаваў чалавек і, прадставіўшыся супрацоўнікам мясцовага камітэту дзяржбясьпекі Горам, запрасіў яго на размову. У выпадку, калі хлопец адмовіцца прыйсьці дабраахвотна, кадэбэшнік пагражаў яму прымусовым прыводам. Ігар Гаўдур адказаў, што зьявіцца на допыт па павестцы.

13 сакавіка да Максіма Азарава з Магілёву прыйшлі супрацоўнікі праваахоўных органаў з позвай у пракуратуру горада. Таксама на допыт ў якасьці сьведкаў выкліканыя непаўнагадовы Расьціслаў Панкратаў, Антон Усьцімчук, Тацьцяна Буланава і Хрысьціна Шацікава.

У Жлобіне на допыт у якасьці сьведкі 13 сакавіка на 14-00 выкліканы Кірыл Атаманчык.

Тым часам, колькасьць маладафронтаўцаў, якія маюць статус падазраваных па крымінальнай справе паводле 193.1 КК РБ (незаконная арганізацыя дзейнасьці грамадзкага аб'яднаньня, рэлігійнай арганізацыі ці фонда альбо ўдзел у іх дзейнасьці), расьце. Акрамя Алега Корбана і Зьмітра Хведарука, затрыманых 4 лютага, адпаведныя пастановы ўручаныя 12 сакавіка яшчэ дваім актывістам: Насьце Палажанцы і Аляксею Янушэўскаму.

Праваабарончаму цэнтру "Вясна" стала вядома, што статус падазраваных мяркуецца прад'явіць яшчэ Барысу Гарэцкаму і Сяргею Лісічонку, супраць разам са Зьмітрам Дашкевічам і Алегам Корбанам летась ужо была ўзбуджаная крымінальная справа па арт. 193.1 КК. У канцы сакавіка 2006 года ў яе межах адбыліся ператрусы на кватэрах моладзевых актывістаў, аднак праз некаторы час справа была спыненая.  

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international