Міжнародная арганізацыя заступілася за Ірыну Халіп

2013 2013-02-25T11:41:10+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/halip1.jpg
Ірына Халіп

Ірына Халіп

Камітэт абароны журналістаў выступіў у абарону Ірыны Халіп. Міжнародная арганізацыя звярнулася да беларускіх уладаў з патрабаваннем спыніць пераслед журналісткі і не прымушаць яе пакідаць Беларусь.

Як кажа сама Ірына Халіп, гэта сведчыць пра цікавасць да лёсу беларускіх журналістаў з боку міжнароднай супольнасці:

- Толькі такім чынам і можна чагосьці дабівацца. Калі ў нашу абарону – я маю на ўвазе абарону тых людзей, якія падпадаюць пад рэпрэсіі і пераслед беларускіх улад, – ніхто не будзе выступаць з заявамі, ніхто не будзе заступацца, то будзе стварацца ўражанне, быццам бы да нас ніякай справы няма. А так свет неабыякавы да нас.

Нядаўна ў Партызанскім РУУСе Менска, куды журналістка прыйшла адзначацца паводле свайго прысуду, ёй параілі з'ехаць з краіны і не вяртацца назад.

Ірына Халіп была асуджана пасля прэзідэнцкіх выбараў. Цяпер яна атрымала дазвол на паездку ў Вялікабрытанію да мужа Андрэя Саннікава і ў Расію ў рэдакцыю «Новай газеты», у якой яна працуе.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international