Памежніку, які не паведаміў пра шведскі самалёт, далі 2 гады калоніі

2013 2013-02-18T15:15:58+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/na-belarus-skinuli-igrushki-sweeden-5-560x420.jpg
"Плюшавы дэсант"

"Плюшавы дэсант"

Вайсковец быў прызнаны вінаватым у тым, што парушыў службовыя абавязкі і не паведаміў пра самалёт-парушальнік у адпаведныя падраздзяленні Мінабароны.

Справу разглядаў Гродзенскі межгарнізонны ваенны суд. Прысуд вынеслі яшчэ 4 студзеня.

 

Старшы прапаршчык прызнаны вінаватым у парушэнні правілаў нясення ваеннай службы. Яго асудзілі на 2 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Следствам было ўстаноўлена, што 4 ліпеня 2012 каля 5 гадзін 57 хвілін шведы на лёгкаматорным самалёце на малой вышыні з боку Літвы паблізу населенага пункта Баранавічы Іўеўскага раёна незаконна перасеклі дзяржаўную мяжу Беларусі. У ходзе палёту над тэрыторыяй Беларусі экіпажам былі выкінутыя плюшавыя медзведзяняты.

Пры перасячэнні дзяржаўнай мяжы самалёт быў своечасова выяўлены пагранічным нарадам. Пра здарэнне нарад далажыў дзяжурнаму пасту «Суботнікі», які ўваходзіў у склад нараду па ахове дзяржаўнай мяжы.

Дзяжурны не перадаў данясенне у падзраздзяленне ВПС і СПА.

Вайскоўцы адразу адмаўлялі факт «плюшавага дэсанту». А пасля яго пацвердзіў Аляксандр Лукашэнка. Сваіх пасадаў пасля здарэння пазбаваліся старшыня Дзяржпагранкамітэта генерал-маёр Ігар Рачкоўскі і камандуючы ВПС і войскамі СПА Узброеных Сіл генерал-маёр Дзмітрый Пахмелкін.

А крымінальную справу завялі на Антона Сурапіна і Сяргея Башарымава. Фатографа і рыэлтара пасля выпусцілі, але невядома, ці спынілі справу.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international