Адвакат Аўтуховіча: Спадзяюся, новага тэрміну яму не "прышыюць"

2013 2013-02-15T11:36:17+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sapelka-new.jpg
Павел Сапелка

Павел Сапелка

Павел Сапелка днямі атрымаў ліст ад свайго падапечнага – палітвязня Мікалая Аўтуховіча.  Праўда, падрабязна пераказваць змест адвакат адмовіўся, спаслаўшыся на тое, што ён датычыць дробных побытавых справаў.

Паводле Паўла Сапелкі, на ўмоўна-датэрміновае вызваленне спадзяванняў няма. Звычайна за парушэнне рэжыму адбывання пакарання ў турму пераводзяць або на 3 гады або да канца тэрміну (як у выпадку Аўтуховіча). Палітвязень мусіў бы двойчы давесці, што стаў на шлях выпраўлення (спачатку – каб яго перавялі з турмы ў калонію, а пасля – вызвалілі).

Затое ёсць спадзяванні, што спадар Аўтуховіч не атрымае новага тэрміну. Калі вязня перавялі ў турму, папулярны ў такіх выпадках артыкул 411 «Зацятае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы, якая выконвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі» можна выкарыстаць толькі цягам 1-га года. Гэты тэрмін ужо мінуў. На волю ён мае выйсці ў красавіку 2014 года.

Апошні раз палітзняволены пісаў адвакату месяц таму – пра тое, што яму трэба зрабіць стаматалагічнае пратэзаванне. Праблемы з зубамі кепска ўплываюць на страўнік і агульны стан здароўя, падарваны падчас галадовак. Дзеля таго, каб правесці такую складаную працэдуру ва ўмовах турмы і курс рэабілітацыі пасля яе, трэба згода адміністрацыі. Магчыма, палітвязня трэба будзе вывезці за межы ўстановы.

Сёння, 15 лютага, адзначаецца гадавіна сканчэння Афганскай вайны. За ахову мосту пад Кандагарам і ўдзел у іншых аперацыях спадара Аўтуховіча ўзнагародзілі ордэнам Чырвонай Зоркі, 2 медалямі – «За адвагу» і «За баявыя заслугі». 7 лютага палітвязень адзначыў сумную гадавіну: 4 гады зняволення, а 7 студзеня - 50-ты дзень народзінаў.

«Белсат» у 2009 годзе зняў фільм «Афганец» пра ветэранаў афганскай кампаніі, у якім узяў удзел Мікалай Аўтуховіч. Гэты ды іншыя фільмы даступныя ў нашым фільмавым архіве.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international