Макей прызнаў, што ў Беларусі парушаюцца правы чалавека?

2013 2013-02-11T11:43:24+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/makiej-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей

Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей

Даклад Міністэрства замежных спраў Беларусі не зрабіў у свеце ўражання выбухнуўшай бомбы. І ў нашай краіне ён падзеяй тыдня не стаў. Многія проста не звярнулі на яго ўвагі. А дарэмна, бо гэта па-свойму ўнікальны дакумент, піша "Салідарнасць".

З дакладу, уступнае слова да якога напісаў міністр замежных спраў Уладзімір Макей, становіцца зразумела, што, з пункту гледжання МЗС Беларусі, з'яўляецца парушэннем правоў чалавека. Гэта ў прыватнасці:

- Затрыманні, арышты і збіццё дэманстрантаў;

- Адлічэнне з ВНУ па палітычных матывах;

- Забарона на выезд з краіны;

- Негуманнае абыходжанне з вязнямі (перанаселенасць турмаў, антысанітарны стан камер, недахоп ложкаў і г.д.);

- Судовыя працэсы супраць журналістаў.

Гэта значыць усё тое, што актыўна практыкуюць беларускія ўлады. Тым самым МЗС, верагодна сам таго не жадаючы, ускосна прызнаў, што ў нашай краіне парушаюцца правы чалавека.

З фактаў, прыведзеных у дакладзе "Парушэнні правоў чалавека ў асобных краінах свету ў 2012 годзе", вылучым наступныя:

"Кандыдат [у прэзідэнты ЗША] ад Зялёнай партыі Дж. Стэйн падчас выбарчай кампаніі некалькі разоў падвяргалася адміністрацыйным арыштам за ўдзел у мірных акцыях пратэсту".

Гэты прыклад асабліва замілоўвае на фоне таго, што пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года ў Беларусі былі арыштаваныя 7 з 8 апазіцыйных кандыдатаў. Адзін з іх, Мікалай Статкевіч, знаходзіцца за кратамі да гэтага часу.

"Пагаршэнне эканамічнай сітуацыі ў Польшчы даводзіць людзей да роспачы. У 2012 годзе колькасць самагубстваў, у тым ліку на глебе эканамічных праблем, вырасла на 20%".

Беларусь з'яўляецца адным з сусветных лідэраў па колькасці самагубстваў на 100 000 жыхароў (па розных дадзеных, ад 22,9 да 25,3 у 2011 годзе). Гэты паказчык у нас значна вышэй, чым у Польшчы (14,9). У адрозненне ад сярэдняга заробку, які ў суседняй краіне складаў 1 257 даляраў (снежань 2011 года).

"З 1 па 25 кастрычніка некалькі бальніц Таліна і адна клініка ў Тарту прынялі ўдзел у страйку работнікаў сферы аховы здароўя. Медыкі патрабавалі павышэння зарплаты і зніжэння нагрузкі".

МЗС Беларусі лічыць гэта сведчаннем парушэння права эстонскіх гіпакратаў на "дастатковы жыццёвы ўзровень". У сувязі з гэтым варта прывесці дадзеныя тамтэйшага Саюза лекараў, згодна з якім сярэдні заробак мясцовых медыкаў у 2012 годзе складаў 1 528 еўра ў месяц (прыкладна ў 1,5 разы больш за сярэдні па краіне).

Для параўнання: паводле звестак Нацыянальнага статыстычнага камітэта, сярэдні заробак у беларускай ахове здароўя ў снежні 2012 года склаў 3 075 951 рубель. Гэта 271 еўра ў эквіваленце і амаль на 20% менш за сярэдні па краіне.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international