Мінінфармацыі абгрунтавала адмову «Arche-Пачатак» працэдурнымі момантамі

2013 2013-02-08T09:50:39+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/arhe-pachatak.jpg

Атрыманы з Міністэрства інфармацыі афіцыйны адказ на паўторную заяву новага заснавальніка «ARCHE» аб перарэгістрацыі выдання, праўду кажучы, здзівіў...

Не тым, вядома, што ў рэгістрацыі часопісу зноў адмовілі — ілюзій адносна жадання ўладаў надалей бачыць яго ў беларускай медыяпрасторы не было ад пачатку.

Здзіўленне выклікала аргументацыя, абраная чыноўнікамі для адмовы.

На думку намесніцы міністра інфармацыі Беларусі Ліліі Ананіч (менавіта яе подпіс стаіць пад атрыманым рэдакцыяй дакументам):

Согласно утвержденной постановлением Министерства информации Республики Беларусь от 6 октября 2008 г. № 14 форме заявления о государственной регистрации средства массовой информации, оно подлежит подписанию учредителем (учредителями) средства массовой информации.

Возможность подписания заявления иными лицами, в том числе действующими на основании доверенности, законодательством, регулирующим порядок совершения данной административной процедуры, не предусмотрена.

В нарушение положений приведенного выше постановления Министерства информации, заявление о государственной перерегистрации журнала «Arche. Пачатак» подписано на основании доверенности лицом, не имеющим на то полномочий.

Кроме того, заявление не заверено печатью юридического лица, выступающего в качестве учредителя данного печатного средства массовой информации.

Заяву на перарэгістрацыю часопіса ад імя ТАА «Гайсак», якому ў поўнай адпаведнасці з вызначанай заканадаўствам працэдурай перад гэтым былі перададзены правы заснавальніка выдання, падаваў цяперашні выканаўца абавязкаў галоўнага рэдактара «ARCHE» Аляксандр Пашкевіч, які адначасова з’яўляецца і адным з двух заснавальнікаў згаданага ТАА «Гайсак». Пры гэтым ён меў даверанасць на ажыццяўленне такіх дзеянняў, выдадзеную на яго імя дырэктарам арганізацыі. Такім чынам, А. Пашкевіч з’яўляўся ўпаўнаважанай асобай, і таму не зусім зразумела, якое ў ягоных дзеяннях было парушэнне артыкула 12 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб сродках масавай інфармацыі», які даслоўна гучыць так:

Пры дзяржаўнай рэгістрацыі сродку масавай інфармацыі ў рэспубліканскі орган дзяржаўнага кіравання ў сферы масавай інфармацыі заснавальнікам (заснавальнікамі) ці ўпаўнаважанай ёй (імі) асобай падаецца заява па форме, вызначанай рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання ў сферы масавай інфармацыі.

Падазраем, што ў выпадку неабходнасці аргументаваць сваю інтэрпрэтацыю заканадаўчай нормы міністэрскія чыноўнікі сталі б разважаць, што падача дакументаў і іх падпісанне — гэта зусім розныя рэчы, і таму адзінае, што сузаснавальнік ТАА мог бы рабіць па выдадзенай яму даверанасці — гэта толькі прынесці дакументы ў будынак міністэрства і пакінуць іх у адказнай асобы. Заява ж, не падпісаная непасрэдна кіраўніком арганізацыі — заснавальніка СМІ, для іх ніякі не дакумент, а толькі пустая паперка. Не выключана, што хтосьці з зусім некрытычна настроеных людзей мог бы нават і паверыць у тое, што супрацоўнікі Міністэрства зацікаўленыя толькі і выключна ў адпаведнасці пададзеных дакументаў фармальным патрабаванням заканадаўства, а меркаванняў палітычнай мэтазгоднасці ў разлік не бяруць. Аднак жа няслушнасць падобнай думкі робіцца відавочнай пасля прыгадвання таго, што дакладна такім жа самым чынам новыя заснавальнікі «ARCHE» падавалі дакументы ў Міністэрства і мінулы раз, калі атрымалі першую адмову на падставе нібыта неадпаведнасці планаванага галоўнага рэдактара часопіса кваліфікацыйным патрабаванням. І тады дакумент, «подписанный на основании доверенности лицом, не имеющим на то полномочий» і «не заверенный печатью юридического лица, выступающего в качестве учредителя данного печатного средства массовой информации», быў без пытанняў прыняты чыноўнікамі Мінінфарму да разгляду, а афіцыйны адказ на яго быў падпісаны асабіста начальнікам Ліліі Ананіч, міністрам інфармацыі Алегам Праляскоўскім. Выходзіць, тады заява заснавальнікаў «ARCHE» не была па сваёй форме пустой паперкай, а стала ёй у вачах кіраўнікоў Мінінфарма толькі цяпер, калі сур’ёзных аргументаў супраць перарэгістрацыі часопіса у іх не засталося? Што ж, тым самым Міністэрства інфармацыі стала ў пазіцыю гогалеўскай унтэр-афіцэрскай удавы, якая «сама сябе высекла», выразна засведчыўшы непрафесіяналізм і непаслядоўнасць сваіх супрацоўнікаў, а таксама іх схільнасць да ўжывання «падвоеных стандартаў».

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international