Жыхары Баранавічаў збіраюць подпісы за павышэнне мінімальнага заробку і пенсій

2013 2013-02-07T14:34:36+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/adminictr_t.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

140 жыхароў горада Баранавічы паставілі свае подпісы пад заявай у Адміністрацыю прэзідэнта і Міністэрства працы і сацыяльнай абароны. Яны просяць павысіць узровень мінімальнага заробку і пенсіі да 2,5-3 мільёнаў рублёў.

 – Зараз мы жывёць на 1,5 – 2 мільёна рублёў і, зразумела, пражыць на такія грошы сёння практычна немагчыма, бо кошты ўсё растуць і растуць, – гаворыць жыхарка горада Алена Кузьміч.

 – Людзі хочуць, каб пенсіі і заробкі павялічваліся не толькі перад прэзідэнцкімі ці парламенцкімі выбарамі. Мы хочам прыцягнуць увагу кіраўніцтва краіны, што сёння і на 3 мільёны пражыць вельмі цяжка. Таму просім, як мага хутчэй, разглядзець нашу ініцыятыву і павысіць узровень мінімальнага заробку і пенсіі, – падкрэсліў ініцыятар заявы грамадскі актывіст Рыгор Грык.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international