Беларускія ўлады не выканалі ніводнага рашэння Камітэта ААН па правах чалавека.

2013 2013-02-06T14:05:22+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/aan-logo.gif

Пра гэта заявіў кіраўнік Беларускага Хельсінскага камітэта Гары Паганяйла, каментуючы нядаўні даклад пра парушэнні правоў чалавека ў свеце, прадстаўлены беларускім МЗС.

Правы чалавека парушаюцца ўсюды, дзе ёсць сутыкненні інтарэсаў грамадзяніна з дзяржавай, кажа праваабаронца. У краінах Еўропы такія выпадкі разглядаюцца рознымі ведамствамі, скаргамі грамадзян займаюцца суды, усё гэта становіцца галосным. Беларускія ўлады, наадварот, ігнаруюць рашэнні міжнародных арганізацый, у тым ліку ААН, якія тычацца выканання правоў чалавека.

«Грамадзяне краін, якія ўваходзяць у Раду Еўропы, звяртаюцца ў Страсбургскі суд па правах чалавека са скаргамі і, дарэчы, часта выйграюць справы. Практыку гэтых судоў акурат і выкарыстоўвае ў сваім дакладзе МЗС Беларусі. Але МЗС не згадаў пра тое, што аналагічнымі правамі ў Камітэце ААН па правах чалавека карыстаюцца грамадзяне Беларусі. Ужо больш за 20 рашэнняў, якія пацвярджаюць парушэнне правоў грамадзян з боку Рэспублікі Беларусь, але ніводнае з іх не выканана», - заявіў Гары Паганяйла.

Беларусь упершыню падрыхтавала такі даклад. Падобныя таксама робіць Расея, Кітай і ЗША. Не выключана, што новы міністр замежных спраў вырашыў заняць атакавалую пазіцыю, лічыць Паганяйла. З ім пагаджаецца і праваабаронца Уладзімір Лабковіч, паколькі даклад беларускага МЗС вельмі падобны на расейскі па структуры і накіраванасці.

«На жаль, у Беларусі не адзінкавыя выпадкі парушэння правоў, якія выявіў МЗС у сваім дакладзе, а сістэматычныя парушэнні. Думаю, новы міністр падгледзеў такое ноў-хаў у Расеі, калі не можаш адказаць на прэтэнзіі і пераходзіш на ўзровень рыторыкі «сам дурань», - сказаў Уладзімір Лабковіч.

Нагадаем, некалькі дзён таму беларускі міністр замежных спраў Уладзімір Макей прадставіў даклад МЗС, у якім гаворыцца аб парушэнні правоў чалавека ў 23 заходніх краінах.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international