Людміла Рапапорт: “Смешна тады, калі смяюцца ўсе, а не толькі антысеміты”

2013 2013-02-02T10:41:11+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/bedny-jaurej-tort.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Баранавіцкай прыватнай пякарні “Dolce Vita” (плошча Леніна, дом 1) сталі прадаваць торт пад назвай “Бедны габрэй” і гэтая падзея выклікала ў горадзе, мякка кажучы, міжнацыянальныя пытанні. Прадавец крамы паведаміла, што такую назву прыдумалі самі супрацоўнікі пякарні. Тарты ў краме вагою 1,5 кг каштуюць каля 200 тыс. рублёў, а паколькі “габрэй бедны”, то яго можна набыць за 71 тыс.

Жыхарка горада Людміла Майсееўна Рапапорт кажа, што гэты жарт яна не знаходзіць вяселым і бяскрыўдным.

 – Праблема, зразумела, не ў тым, што знайсці беднага габрэя цяжка. Тут пытанні паўстаюць, калі гэты торт прынеслі да гасцей і яго трэба прылюдна рэзаць. – Вось тут будзе квітнець антысемітызм і прымітыўныя “гумар” у адносінах да габрэйскага насельніцтва. Думаю, што кіраўніцтва гандлёвай крамы прыслухаецца да нашай думкі і здыме з продажу гэты тавар, – адзначыла Людміла Майсееўна.

Яна дадала, што смешна тады, калі смяюцца ўсе, а не толькі антысеміты.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international