Human Rights Watch: Крызіс з правамі чалавека ў Беларусі ў 2012 годзе паглыбіўся

2013 2013-01-31T16:36:59+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Праваабарончая арганізацыя Human Rights Watch апублікавала 31 студзеня штогадовую справаздачу аб сітуацыі з правамі чалавека ў свеце.

У раздзеле, прысвечаным Беларусі, гаворыцца, што ў краіне па-ранейшаму абмяжоўваюцца свабоды грамадзян. У прыватнасці адзначаецца: "Беларускія ўлады працягваюць жорстка абмяжоўваць правы на свабоду асацыяцый, сходаў і на сумленны суд. Новыя папраўкі ў заканадаўства дазволілі ўладам весці яшчэ больш інтэнсіўны нагляд за арганізацыямі і актывістамі грамадзянскай супольнасці".

Эксперты Humsn Rights Watch падкрэсліваюць, што беларускія ўлады ў 2012 годзе працягвалі пераслед і націск на праваабаронцаў, незалежныя СМІ і адвакатаў, у тым ліку праз неабгрунтаваную забарону на выезд за мяжу.

Адзначаецца таксама, што на момант падрыхтоўкі даклада ў беларускіх турмах знаходзяцца 12 палітзняволеных.

Ацэньваючы парламенцкія выбары 2012 года, Human Rights Watch заяўляе, што яны прайшлі без канкурэнтнай барацьбы і пры нізкім узроўні даверу грамадства.

У справаздачы ў якасці прыкладаў палітычнага пераследу названы справы праваабаронца Алеся Бяляцкага і віцебскага актывіста КХП-БНФ Сяргея Каваленкі, а таксама гродзенскага журналіста Андрэя Пачобута, які абвінавачваецца ў паклёпе на прэзідэнта Беларусі.

Прадстаўнік праваабарончай арганізацыі Юлія Гарбунова адзначыла, што ў 2012 годзе крызіс з правамі чалавека ў Беларусі паглыбіўся. "Тое, што на апошніх выбарах апазіцыя не атрымала ніводнага месца ў парламенце, паказвае, што статус-кво рэпрэсіўнага рэжыму на чале з Аляксандрам Лукашэнкам быў захаваны. І мы цвёрда перакананыя, што беларускія змагары за правы чалавека зараз маюць патрэбу ў моцнай міжнароднай падтрымцы больш, чым калі-небудзь раней", — падкрэсліла яна.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international