Аршанская грамадскасць патрабуе выканання закона “Аб ахове спадчыны”

2013 2013-01-29T12:13:38+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/orsha-franc.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Аршанскае маладзёжнае грамадскае аб'яднанне "Звяз" афіцыйна звярнулася да гарадскіх служб Оршы з патрабаваннем прыняць належныя мерах па захаванні былога манастыра Фрацысканцаў. Гэта гісторыка-культурная каштоўнасць 18 стагоддзя сёння знаходзіцца ў дрэнным стане і можа сама разбурыцца, калі цяпер не праявіць да яе ўвагі.

У лісце, які “звязаўцы” адрасавалі на імя кіраўніцтва камунальнай службы горада “Оршакамгас”, патрабуецца правесці дадатковую кансервацыю будынка. Папярэдняя кансервацыя аказалася ненадзейнай. Невядомыя лёгка адарвалі дошкі і фанерныя лісты, якімі былі закалочаныя вокны і дзверы, пасля чаго будынак часта наведваюць бамжы, якія ўнутры помніка распальваюць вогнішча. “Звязаўцы” прапануюць закласці праёмы цэглай.

Яшчэ адзін  ліст адрасаваны начальніку Аршанскага ГАУС. У ім грамадскія актывісты прапануюць скарэктаваць маршрут міліцэйскага патруля па вуліцы Савецкай так, каб супрацоўнікі міліцыі, патрулюючы вуліцу, аглядалі будынак францысканскага манастыру, не дазваляючы яму пераўтварыцца ў месца для збораў асацыяльных асобаў.

На думку “звязаўцаў”, такія меры не пацягнуць вялікіх фінансавых выдаткаў, але рэальна дапамогуць у захаванні помніка да яго будучай рэстаўрацыі.

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international