Баранавічы адмаўляюцца прыняць Анатоля Тараса

2013 2013-01-22T14:02:53+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Баранавіцкі гарвыканкам супраць сустрэчы грамадскасці з гісторыкам Анатолем Тарасам. Аддзел культуры выканкама адмовіў у прадстаўленні памяшкання гарадской бібліятэкі для творчага вечара, паведаміў старшыня баранавіцкай рады Таварыства беларускай мовы Віктар Сырыца.

– Дакладна я не ведаю, яны мне ў вуснай форме не сказалі нічога, а ў пісьме спадар Генадзь Чарняўскі напісаў, што для пабочных арганізацыяў яны памяшкання бібліятэкі не даюць. Яны нас, Таварыства беларускай мовы, лічаць пабочнай арганізацыяй. І вось ужо каторы раз не даюць памяшканне для сустрэчы – не далі для сустрэчы з Адамам Мальдзісам, Уладзімірам Арловым. А цяпер з Анатолем Тарасам не даюць. Мы правядзем гэтую сустрэчу, хоць на прыватнай кватэры, але правядзем.

«Карыстацца пустымі памяшканнямі бібліятэкі жыхары Баранавічаў не могуць», – дадае Віктар Сырыца. Паводле яго яшчэ некалькі гадаў таму сябры Таварыства беларускай мовы і аматары роднай гісторыі разам з адміністрацыяй цэнтральнай бібліятэкі праводзілі мноства культурніцкіх мерапрыемстваў, у тым ліку сустрэчы з Генадзем Бураўкіным, Нілам Гілевічам і іншымі.

Правядзенне творчага вечара з Анатолем Тарасам запланавана на 27 студзеня.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international