Zмена змагаецца за Курапаты

2013 2013-01-18T11:36:18+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kurapaty.jpg
Крыжы ў Курапатах.

Крыжы ў Курапатах.

Зрабіць Курапаты такімі ж вядомымі як Хатынь - такую амбітную задачу паставіла перад сабой ініцыятыва "За ўратаванне Курапат".

На яе паседжанні быў прадстаўлены праект, распрацаваны Zменай - моладзевым крылом грамадскай арганізацыі "Гавары праўду". Рэалізацыя праекту павінна падняць ровень вядомасці Курапат як месца пахавання ахвяраў сталінскіх рэпрэсій і вярнуць у грамадскую свядомасць гэтую тэму.

Па словах кіраўніка Zмены Паўла Вінаградава, праект складаюць дзясяткі ідэй і прапановаў: ад стварэння адмысловых інтэрнэт-праектаў, прысвечаных Курапатам, правядзення традыцыйных акцый, флэшмобаў і талокаў, мэтавай працы з чыноўнікамі, да прыцягнення экстрасэнсаў.

- Гэта набор дзеянняў, якія дазволяць нам зрабіць Курапаты такімі ж папулярнымі як Хатынь. Каб нікому не прыйшло ў галаву там нешта будаваць, як не прыходзіць у галаву нешта будаваць у Хатыні. Тое ж мы хочам зрабіць і з Курапатамі. Каб усе ведалі, што такое Курапаты, каб не казалі, што гэта нейкая нацыянальная страва ці зона курортнага адпачынку. Будуць нейкія пункты для вулічнай актыўнасці, тое, чым займаецца Zменай. Ёсць рэчы, якія могуць быць зроблены толькі ў Інтэрнэце, напрыклад, зрабіць блог рэпрэсаваных. Далучыць да гэтай справы экстрасэнсаў, якія скажуць, што нельга будаваць на касцях ці жыць там. 

Па словах Паўла Вінаградава, праграма створана прыкладна за месяц. Зараз яна прадстаўлена для абмеркавання грамадзянскай ініцыятыве "За ўратаванне Курапатаў". А хутка гэты праект будзе выкладзены ў Інтэрнеце і кожны жадаючы зможа не проста далучыцца да яго абмеркавання, але і стаць удзельнікам рэалізацыі, кажа Павел Вінаградаў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international