Халіп заяўляе, што пасля словаў Лукашэнкі кантроль над ёй узмацніўся

2013 2013-01-18T11:34:40+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/halip1.jpg
Ірына Халіп

Ірына Халіп

Два дні запар да журналісткі прыходзіла міліцыя.

«Глядзяць, ці не збегла я, як некалі казаў Лукашэнка, «вечерней лошадью», — кажа Ірына.

Міліцыянты прыходзілі да яе ў аўторак і сераду пасля 22 гадзін: менавіта з гэтага часу і да раніцы Ірына Халіп не можа пакідаць кватэры.

«Адзін-два разы на тыдзень прыходзілі звычайна. Але каб запар, не было. Нейкае ноу-хау. Я заўважыла сувязь.

Як толькі Лукашэнка выказваецца, дык адразу кантроль усталёўваецца жорсткі», — сцвярджае Халіп.

Падчас прэс-канферэнцыі 15 студзеня Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Ірына Халіп адмовілася выехаць з Беларусі. У той жа час, журналістцы забаронены выезд з краіны па рашэнні суда.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international