Арыштаваная маёмасьць грамадзкага аб’яднаньня «Дапамога дзецям Чарнобыля»

2007 2007-02-28T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Мытнікі давялі да галечы галоўнага дабрачынца Гомельшчыны. Яны наклалі на вядучую дабрачынную структуру 330-мільённы штраф. Яшчэ ў 100 мільёнаў рублёў абыдзецца ўтылізацыя сапсаваных прадуктаў, што па віне мытнікаў так і не дайшлі да зоны. Згнілі яны на складах, арэнда якіх каштавала 50 мільёнаў. У выніку набягае каля 200 тысяч еўра, піша сайт www.bulletinonline.org. Такіх грошаў у грамадскай арганізацыі проста няма.

“Дапамога дзецям Чарнобыля” – адно з буйнейшых у рэспубліцы міжнародных дабрачынных грамадскіх аб’яднанняў. З 1991 года ў пацярпеўшыя ад катастрофы на ЧАЭС раёны аб’яднанне даставіла гуманітарнай дапамогі больш як на 20 мільёнаў еўра. Аздаравіла за мяжой каля 100 тысяч дзяцей: з дзіцячых дамоў і “дамашніх”, якія хварэюць на захворванне крыві, цукровы дыябет, анкалогію, іншыя пагаршэнні здароўя. З дапамогай дабрачынцаў у абласным эндакрыналагічным дыспансеры штогод абследуецца каля 10 тысяч чалавек.

Яшчэ 9 красавіка 2005 года на адрас аб’яднання “Дапамога дзецям Чарнобыля” прыйшоў гуманітарны груз. 433-тонавы, увезены італьянцамі, немцамі і бельгійцамі да Вялікадня пазамінулага года. Мытня вырашыла ўсё-ткі пераважыць і праверыць 100 тон грузу. Іх давялося размясціць на складах часовага захоўвання “Аблгандльсаюза”.

Крыміналу мытня, натуральна, не знайшла. Праўда, пры надглядзе растрыбушыла 50 тон імянных пасылак, якіх “імяннымі” не прызнала, расклала па найменнях і абвясціла ледзь ці не кантрабандай. Кіраўнік “Дапамогі” Генадзь Карэцкі неаднаразова прасіў мытню даць тлумачэнне, што такое імянная пасылка. Але так яго і не атрымаў.

Першыя імянныя пасылкі з тых ста тон дашлі да адрасатаў праз чатыры месяцы. Сёння на складзе яшчэ ляжыць астатак прадуктаў – дзевяць тон, вялікую частку трэба знішчаць: сапсаваліся. А гэта таксама выльецца для аб’яднання ў ладную суму.

Мытнікі, мабыць, дрэнна сабе ўяўляюць, хто чакае гуманітарныя грузы. У мытнага начальства добрыя кватэры і машыны, іх дзеці здаровыя, сытыя і апранутыя. Не сілкуюцца радыеактыўнымі прадуктамі, не ведаюць, што такое ўмовы існавання ў дзіцячым доме.

А нейкае дзіця, якое нарадзілася пасля Чарнобыля няздольным хадзіць, лішнія паўтара гады прачакаў інвалідную каляску. Пакуль дзядзя-мытнік разважаў, ці не кантрабанда гэтая каляска. А хтосьці з чарнобыльскіх дзяцей недаатрымаў вітамінаў. Вопраткі. Ды проста радасці, якую прыносяць падарункі. А цяпер і зусім не атрымае. Дзядзям-мытнікам што да гэтага? Яны бюджэту штрафных санкцый на 200 тысяч еўра прынясуць…

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international