Лукашэнка: Бяляцкага ўжо выпусцілі ці не?

2013 2013-01-15T15:53:07+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Адказваючы на адно з пытанняў у часе прэс-канферэнцыі для беларускіх і замежных СМІ 15 студзеня Аляксандр Лукашэнка перавёў гаворку на «Бяляцкага ці як яго там». «Яго ўжо выпусцілі ці не?» — задаў ён рытарычнае пытанне пры гэтым.

Пытанне «Нашай Нівы» пра палітвязняў — ці могуць яны выйсці на свабоду?

Адказ быў кароткім: «Чытайце «Советскую Белоруссію», чытайце закон», — двойчы паўтарыў Лукашэнка.

Ён паспрабаваў уцягнуць журналістку ў размову і перавесці пытанне ў бок: «Колькі выйшла палітвязняў»? Аксана Рудовіч асадзіла яго: «У нас не дыялог. Я задаю пытанне — вы адказваеце».

Урэшце Лукашэнка заявіў, што палітвязня могуць выйсці на свабоду па адбыцці свайго тэрміну. Што да магчымасці вызвалення рашэннем кіраўніка дзяржавы, то «гэта прапісана ў законе».

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international