Антон Астаповіч: Робіцца спроба легітымізацыі вельмі спрэчнага праекта па так званаму аднаўленні Мінскага замчышча

2013 2013-01-15T12:58:53+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/anton-astapovicz.jpg
Антон Астаповіч

Антон Астаповіч

14 студзеня ў Мінску адбылася прэс-канферэнцыя старшыні рэспубліканскага савета Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антона Астаповіча.

Яна была прысвечана праблемам правядзення работ у гістарычным цэнтры сталіцы ў святле падрыхтаванага і прадстаўленага на абмеркаванне скарэктаванага Праекта дэталёвага планавання рэканструкцыі, рэстаўрацыі, аднаўлення і добраўпарадкавання гістарычнага цэнтра Мінска.

На думку кіраўніка таварыства, грамадскае абмеркаванне гэтага надзвычай важнага праекта, якое стартавала з 5 студзеня, «па маштабу суразмернае з абмеркаваннем дробнага аб’екта на ўскрайку нашага горада».

Паводле слоў Астаповіча, не было шырокай інфармацыйнай падтрымкі пачатку грамадскага абмеркавання, яна абмежавалася невялічкімі заметкамі ў «Мінскім кур’еры» і «Вячэрнім Мінску».

«У новай версіі дэталёвага плана, — адзначае старшыня таварыства, — ідзе спроба легітымізацыі вельмі спрэчнага праекта, дыскусія наконт якога яшчэ не скончана, асваенняпаўднёва-ўсходняй часткі замчышча. Такім чынам дэталёвы план у перспектыве можа стаць прававым падмуркам для рэалізацыі праекта Сяргея Багласава па так званым аднаўленні Мінскага замчышча; праекта, які з самага пачатку парушае гістарычную планіровачную структуру, не прадугледжвае аднаўлення страчанай гістарычнай забудовы; праекта, які пры яго рэалізацыі парушае ландшафт, што гістарычна склаўся, — ён будзе не рэканструяваць ландшафт, а фарміраваць новы, і гэта будзе фальсіфікацыя; праекту, які нанясе вельмі моцны ўдар па культурнаму пласту».

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international