Алег Стахаевіч: Суполка незалежнага прафсаюзу на "Граніце" па-ранейшаму існуе

2013 2013-01-14T14:13:39+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/stahajevich_alieh.jpg
Алег Стахаевіч (фота svaboda.org)

Алег Стахаевіч (фота svaboda.org)

Нягледзячы на штодзённы сістэматычны ціск, пагрозы і звальненні,  суполка незалежнага прафсаюзу на прадпрыемстве па здабычы каменю “Граніт” у Мікашэвічах працягвае сваю дзейнасць.

Актывісты суполкі адзначаюць, што кіраўніцтва “Граніту” намагалася зрабіць усё, каб з новага года незалежны прафсаюз застаўся ў мінулым.

Вынікі ціску не прайшлі бясследна. Шмат людзей прыпынілі сяброўства ў прафсаюзе, але гэта не расчароўвае кіраўніцтва суполкі, бо дзякуючы гэтаму засталіся адданыя справе людзі.

Старшыня “гранітаўскага” незалежнага прафсаюзу Алег Стахаевіч кажа, што знайшліся верныя сябры, з якімі будзе працягнутая дзейнасць:

- Хочацца выказаць вялікую падзяку кіраўніцтву “Граніта”, якое зрабіла мяне значна больш моцным і пазітыўным, чым я быў раней. Дзякуючы ім ў мяне з’явіліся новыя знаёмыя. Калі ёсць галава на плячах, то заўжды знойдзецца магчымасць зарабіць сабе на жыццё. Бо 21 стагоддзе нясе велікія магчымасці ў справе заробкаў на жыццё.

На сённяшні дзень працягваецца ціск на Анатоля Літвінку і Леаніда Дубаносава, якія пералічваць унёскі ў незалежны прафсаюз праз бухгалтэрыю прадпрыемства. Начальнікі абяцаюць, што ў хуткім часе з імі разбяруцца.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international