viasna on patreon

Замежны інвестар высяляе людзей на вуліцу

2013 2013-01-14T14:12:48+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Савет Міністраў Беларусі прыняў да разгляду зварот жыхароў вёскі Залессе, што ў Кобрынскім раёне Берасцейскай вобласці.

Вяскоўцы нязгодныя з замежным інвестарам, які прымушае падпісаць дамову, згодна якой кожны пры выхадзе на пенсію ці пакінуўшы працу па іншай прычыне павінен пакінуць жыллё, якое было пабудаванае па дзяржаўнай праграме для працаўнікоў сяла.

Ад 30 снежня свае дамы ўжо мусяць пакінуць тры сям’і, з якімі інвестар не працягнуў кантракт. З апарата Савета Міністраў зварот накіравалі ў міністэрства ЖКГ і Берасцейскі аблвыканкам. Чыноўнікі апошняй установы паведамілі вяскоўцам, што яны не могуць паўплываць на інвестара, бо не маюць права ўмешвацца ў адміністрацыйна-гаспадарчую дзейнасць замежнага прадпрыемства.

Сям’я юрыста Марыны Малеванай да 30 снежня павінна была вызваліць дом, у якім пражылі 7 год, але проста так жыхары не будуць здавацца.

- На сённяшні дзень мне зноў прапанавалі дабравольна вызваліць жыллё. І зноў цішыня. Чакаем ці то судоў, ці то высялення. Дамовіцца з імі не атрымліваецца. Яны не жадаюць дамаўляцца. Калі яны не хочуць нас бачыць у якасці работнікаў, няхай прападуць нам гэты дом, або бяруць на працу. Але мы з імі ніяк не можам дамовіцца.

Бізнесмен робіць з домікаў інтэрнаты для замежнікаў, якіх наймае да сябе на працу. Жыллё будавалася яшчэ для калгасу, дзе людзі працавалі па 5-10 год, пакуль яго не выкупіў італьянец, але будавалі дамы не за кошт калгасу, а па адмысловай праграме. Жыхары хочуць толькі аднаго, каб ім далі магчымасць выкупіць жыллё.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства