viasna on patreon

Салідарнасць з Алесем Бяляцкім у Салігорску (фота)

2013 2013-01-14T11:28:28+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/salig-valabueu-bial.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На мінулых выходных грамадскія актывісты Салігорску выказалі сваю салідарнасць са зняволенным праваабаронцам Алесем Бяляцкім. Ініцыятарамі акцыі сталі мясцовыя прадстаўнікі Беларускага Хельсінскага камітэту ды рэдакцыя сайта Салігорск.org.

Удзел у фотакацыі прынялі праваабаронцы Леанід Мархотка ды Аляксей Валабуеў, маладафронтавец Андрэй Тычына, экс-кандыдат у дэпутаты парламента Віктар Малочка, грамадскі дзеяч Уладзімір Шыла ды паэт Мікалай Шаравар. Апошні да таго ж прысвяціў свой новы верш “У летуценнях” Алесю Бяляцкаму.

Хоць з Вамі я яшчэ і не знаёмы,

Але пад зоркай Волі з даўніх пор

Мы ходзім летуценьнем паланёны,

Што часу смутку будзе прыгавор,

Што будзе край бы гранямі брыльянту

Зіхцець у хвалях чыстае вады...

Ды покуль не знаходзім варыянтаў,

Каб іх сьвятлом пазбавіцца бяды.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства