Слонім: Алесь Бяляцкі пажадаў талакою будаваць беларускую хату

2013 2013-01-14T11:14:27+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/bialacki-sud1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Перад Новым годам сябры Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл адправілі ўсім палітзняволеным віншавальныя паштоўкі. Нядаўна прыйшоў адказ ад Алеся Бяляцкага. Спадар Алесь піша: “Шаноўныя сябры! Быў рады атрымаць ад вас супольнае віншаванне, бо я быў і застаюся перакананым, што толькі талакою можна збудаваць нашую беларускую хату. Ад усяго сэрца віншую вас з 2013-м! Жадаю здароўя, узаемаразумення і імпэту! Зычу вам цярпення, упартасці, унутранага спакою і знешняй актыўнасці! Што тычыць мяне, дык сяджу сабе, на працу хаджу, газеткі пачытваю, так што ўсё пакуль нармальна. Да сустрэчы. Жыве Беларусь! Алесь Бяляцкі. 08 студзеня 2013. Бабруйск.”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international