viasna on patreon

Ганцавіцкая раённая пракуратура вынесла папярэджаньне незалежнаму выданьню “Ганцавіцкі час”

2007 2007-02-27T10:00:00+0200 2014-03-18T12:30:30+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пракурор Ганцавіцкага раёну Сяргей Замара патлумачыў Радыё Свабодзе, за якія парушэньні журналісты “Ганцавіцкага часу” атрымалі папярэджаньне: “Нам напісаў старшыня выбарчай камісіі пра тое, што ім былі прадстаўленыя зьвесткі, але журналісты апублікавалі крышку не такія. Вось і ўсё”.

Рэдактар Пятро Гузаеўскі пракаментаваў: “Я лічу, што на ўзроўні нашай пракуратуры, якая чамусьці больш робіцца галіной выканаўчай улады, адбываецца ціск на газэту, каб прыпыніць яе выхад. Чыноўнікам не падабаецца рост накладу. Яны імкнуцца зьбіць тэмп, які газэта пачала набіраць. Людзі больш сталі ёй цікавіцца і менш баяцца. Гэта ўладу палохае”.

Сёлета наклад «Ганцавіцкага часу» вырас на 500 экзэмпляраў і дасягнуў трох тысяч, нягледзячы на тое, што газета пазбавілася магчымасьці падпіскі праз “Белпошту” і продажу ў “Белсаюздруку”, у дзяржаўных і прыватных крамах.. Супрацоўнікі незалежнага выданьня арганізавалі ў райцэнтры і вёсках альтэрнатыўную падпіску і дастаўку на дом.

Паводле ацэнкі Беларускай асацыяцыі журналістаў, “Ганцавіцкі час” для многіх мясцовых жыхароў стаў ледзьве не адзінай інстанцыяй, куды можна зьвярнуцца і атрымаць дапамогу ў вырашэньні нейкіх праблем ці рэалізаваць права на свабоду слова. Гаворыць юрыст БАЖу Андрэй Бастунец: “У абласную пракуратуру накіраваны зварот зь заклікам зьвярнуць увагу на тое, што адбываецца ў Ганцавіцкім раёне. А калі абласная пракуратура не адрэагуе, то зьвернемся ў Пракуратуру Беларусі. Бо ўсё ж такі трэба прытрымлівацца ня волі кіраўнікоў выканкаму, пракурору трэба прытрымлівацца літары і духу закона”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства