Старшыню гарадзенскага БНФ абвінавацілі ў парушэнні Канстытуцыі

2013 2013-01-04T12:06:50+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/saranchukou.jpg
Старшыня Гродзенскай гарадской арганізацыі Партыі БНФ Вадзім Саранчукоў

Старшыня Гродзенскай гарадской арганізацыі Партыі БНФ Вадзім Саранчукоў

Да 10 базавых велічынь прысудзілі старшыню гарадзенскай гарадской арганізацыі партыі БНФ Вадзіма Саранчукова за ўдзел у акцыі па ўшанаванні паўстанцаў Кастуся Каліноўскага 1863 года.

Як адзначае Вадзім Саранчукоў, яго штраф такі ж, як і ў свіслацкіх актывістаў, але большы, чым у асуджаных па гэтай справе гарадзенцаў, якія атрымалі па 8 базавых пакарання:

- Сёння я атрымаў пастанову Свіслацкага раённага суда пра тое, што мне прысуджана спагнанне ў 10 базавых велічынь за здзяйсненне адміністрацыйнага правапарушэння, прадугледжанага Адміністрацыйным кодэксам. Абгрунтаванне, якое суддзя прыняў для прысуда, гэта – парушэнне 4 артыкулаў двух законаў Рэспублікі Беларусь, таксама парушэнне Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, што ўвогуле выглядае як маразм.

У прыватнасці, Саранчукова абвінавацілі ў парушэнні "Закона аб масавых мерапрыемствах" і артыкула 19 Канстытуцыі "Аб дзяржаўных сімвалах Рэспублікі Беларусь". Палітык збіраецца абскардзіць рашэнне Свіслацкага раённага суда ад 27 снежня. На гэта ў Вадзіма Саранчукова ёсць час да 6 студзеня.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international