Васілю Парфянкову ні разу не далі пазваніць дамоў

2013 2013-01-03T11:43:51+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/parfiankou2.jpg
Васіль Парфянкоў

Васіль Парфянкоў

Зь леташняга жніўня, калі Васіль Парфянкоў трапіў у баранавіцкі арыштны дом, яму ніводнага разу не дазволілі патэлефанаваць дамоў.

Маці палітвязьня не дачакалася званку ад сына і на навагоднія сьвяты. «Атрымалі толькі ліст, у якім піша, што ўмоўна-датэрміновага вызваленьня яму ня будзе», — паведаміла «Свабодзе» Валянціна Парфянкова:

«На УДВ ён не трапляе, не пускаюць яго. Будзе там да канца тэрміну, да 9 лютага. Мы яму сабралі бандэроль на 5 кіляграмаў, адправілі да Новага году. Пра прычыны адмовы сам ён нічога не напісаў, але мы з інтэрнэту даведаліся, што да яго ёсьць прэтэнзіі за нібыта парушэньне рэжыму. У лістах раней пісаў, што адміністрацыя да яго не чапляецца, але высьветлілася, што камісію па ўмоўна-датэрміновым вызваленьні ён не прайшоў».

Паводле маці Парфянкова, ён ня скардзіцца на ўмовы ўтрыманьня і піша, што здаровы.

Былы абаронца Курапат і ўдзельнік Плошчы Васіль Парфянкоў быў асуджаны на 6 месяцаў арышту за парушэньне рэжыму адбыцьця прэвэнтыўнага нагляду, накладзенага на яго за ўдзел у акцыях салідарнасьці ў 2011 годзе. Адбывае пакараньне ў Баранавіцкім СІЗА.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international