Палітвязень Павел Севярынец адзначыў на "хіміі" сваё 36-годдзе

2012 2012-12-31T10:30:34+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/seviarynec-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Павел Севярынец

Павел Севярынец

30 снежня, у Дзень народзінаў зняволенага палітыка  у спецкамендатуры № 7 у вёсцы Куплін Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці сабралася шмат гасцей. Паводле Паўла Севярынца, да яго прыехалі больш за тры дзясяткі чалавек --  з Мінска,  Салігорска, Гродна, Валожына.

Бацькі адведалі Паўла Севярынца некалькі дзён таму. А крыху пазней па віцебскім адрасе прыйшла вялізная пасылка, падрыхтаваная польскай амбасадай. Падарункі яшчэ не трапілі да Паўла, але ўсёй сям'і дужа прыемны гэткі клопат, кажа маці палітвязьня, спадарыня Тацяна:

"Вялізная пасылка, вагой пад 19 кілаграм. Тут і для Паўла падарункі, і для ўсёй нашай сям'і да Калядаў. Даслалі садавіну, каву, гарбату, цукеркі, кілбаскі, мяса... І нават елачку маленькую ўклалі. Адмыслоўва для Паўла даслалі берцы і кашулю, і шкарпэткі цёплыя, шапка, пальчаткі... Не напісана, хто збіраў гэтую пасылку для нас, але хачу перадаць сваю вялікую сардэчную падзяку! Мы адчулі цеплыню гэтых клапатлівых рук, якія збіралі, укладалі, пакавалі для нас усё гэта…»

Павел Севярынец адбывае трохгадовы тэрмін зняволення за ўдзел у мірнай пратэстнай акцыі на плошчы Незалежнасці пасля чарговых прэзідэнцкіх выбараў 2010 года. Яго маці, спадарыня Тацяна, адна з удзельніц  сэрыі перадач Радыё Свабода "Мы вас чакаем" . Гэтыя перадачы – відэазвароты да палітвязняў, дзе сваякі  распавядаюць пра свае сямейныя навіны за мінулы год і віншуюць са святамі тых, хто зараз за кратамі.

А сам Павел Севярынец падзяліўся з радыё Свабода аповедам пра тое, як Новы год адзначаюць "хімікі" у спецкамендатуры, і што ён асабіста плануе рабіць святочным часам.  



 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international